Форум

Зьміцер Дашкевіч

Радыё Свабода
24.01.2008

23 студзеня 2008 году Зьмітра Дашкевіча выпусьцілі са Шклоўскай калёніі. Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара года зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яго тэрмін заканчваўся 15-га сакавіка.

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 21-39 (з 39)
 
Імя:: Спадар Нецярплівы
24.01.2008 15:33

Калі нарэшце Малады Фронт кіне гуляцца ў дзіцячыя гульні з камуністамі, адзінымі кандыдатамі, ды маскоўскімі стаўленікамі, ды далучыцца да адзінай незалежніцкай беларускай арганізацыі на Беларусі - Фронта пад кіраўніцтвам Пазьняка?

24.01.2008

Шаноўны наш нецярплівы сябра! У гульні з камуністамі мы ніколі не гуляліся. І пазыцыя Маладога Фронту ў АДСе і на паседжаньнях Кангрэсу гэта пацьвярджае. Гаворачы пра “маскоўскіх стаўленьнікаў”, Вы, напэўна, маеце на ўвазе ўсіх, апроч Зянона Станіслававіча. У чым з Вамі я нязгодны. Дазволю сабе таксама зазначыць Вам, што выслоў’е аб “адзіна правільных” людзях альбо арганізацыях дэманструюць поўнае падпарадкаваньне чалавечага сэрца найвялікшаму граху – граху ганарлівасьці. Таму раю, каб у кожнага з нас былі адчыненыя вочы, і адкрытыя вушы на гэты недахоп, толькі выправіўшы які, мы здолеем пачаць выконваць самы вялікі Божы запавет – аб любові нашых братоў, і наблізім тым самым доўгачаканы час адраджэньня Беларусі.


Імя:: Maryja Горад:: katowice
24.01.2008 15:42

Winshuju z wyzwalen'nem!!!:) Mocnaga tabe zdarouja i peramog!

24.01.2008

Вялізны дзякуй! Перакананы, што гэтыя перамогі мы будзем здабываць разам!


Імя:: Zhenik
24.01.2008 15:45

Прывітанне, брат! Вельмі-вельмі рады, што цябе ўрэшце выпусцілі!))) Адно ўчора напісаў табе ліст, і пад вечар аказалася, што яго ўжо няма куда адпраўляць...) І дзякуй Богу! Пытанне наступнае. Ці не лічыш ты неабходным "пачысціць" арганізацыю? Да прыкладу, шмат народу пасля тваёй пасадкі адвярнулася ад МФ, але зараз пачынаюць вяртацца (гэта ўжо заўважна)... Думаю, не варта пакідаць гэта на суд Божы - нам з імі працаваць ЗАРАЗ прыходзіцца... Дзякуй за адказ! Пасля сесіі вяртаюся ў Гародню праз Мінск!)

24.01.2008

Яўген, вялізны дзякуй табе за твае лісты, падтрымку. Неабходнасьці “пачысьціць” арганізацыю ня бачу. Бо хто ня супраць нас – той за нас. На Суд Божы пакідаем усіх, апроч саміх сябе. Усе мы вельмі грэшныя, і толькі ачысьціўшы ўласнае вока, здолеем убачыць, як дапамагчы нашым братам. Зь нецярплівасьцю чакаю на нашую сустрэчу.


Імя:: Тымчасовы Горад:: Гародня
24.01.2008 15:45

З вызваленем вас, Зьміцер! Мне, як простаму чалавеку пасля вашага затрымання стала праз некаторы час зразумела: я не чую Малады Фронт! дзе ён? Здавалася, што некуды зьнік. Не было без ва там нейкага запалу, нейкай ідэі...увогуле,ведаеце, я не верую у нашых апазыцыянераў, але жадаю вам(бо вельмі хочыцца каб менавіта ў вас атрымалася) абудзіць грамадства..дарэчы сытуацыя спрыяльная..дзейнічайце!

24.01.2008

Дзякуй за віншаваньні. Дазволю сабе быць прынцыпова нязгодным у пастаноўцы Вашага пытаньня. Лічу, што, наадварот – маё зьняволеньне прадэманстравала, што Малады Фронт валодае вялізарнейшым патэнцыялам, мае моцных духам лідэраў, здольных павесьці за сабой моладзь. Дзеля гэтага можна прыгадаць 42 крымінальныя справы, узбуджаныя на актывістаў МФ за гэтыя 16 месяцаў. Мяркую, што гэта пра нешта сьведчыць.


Імя:: Saligorac
24.01.2008 15:49

Віншую,Зьміцер. Якія гарады плянуеце наведаць у бліжэйшы час.

24.01.2008

Салігорск будзе адным зь першых гарадоў, куды я завітаю. А ўвогуле, хацелася б наведаць кожную маладафронтаўскую структуру ў Беларусі.


Імя:: Кірыл Атаманчык Горад:: Вільня
24.01.2008 15:56

Дзіма вітаю цябе!!! Вельмі рады, што ты з намі! Чакаем вясну...думаю, Малады Фронт уздымецца з новай сілаю! Дзякуй Богу - за дапамогу! Жыве Беларусь!

24.01.2008

Дзякуй Богу, дарагі Кірыл, за тое, што побач са мной ёсьць такія шчырыя і адданыя Беларусі людзі, як ты.


Імя:: Снежны Чалавек Горад:: Магілёў
24.01.2008 16:03

Зьміцер, ці чулі вы аб нядаўнім прысудзе бел. журналісту за карыкатуры на прарока Мухамэда? як можаце гэта пракаментаваць?

24.01.2008

Аб прысудзе журналісту Зьдзьвіжкову я, безумоўна, чуў. Лічу, што гэты прысуд Лукашэнка будзе выкарыстоўваць у сваёй гульні на мяжы фолу з ісламізмам. Гэта чарговы раз дэманструе ягоную глыбокую антыхрысьціянскую сутнасьць. Лепш бы “гарант канстытуцыйнасьці” патурбаваўся сваімі чыноўнікамі, якія зьневажаюць хрысьціянства.


Імя:: Янка
24.01.2008 16:05

Што, на Вашую думку, добрае для беларускай справы можа зрабіць у будучым ці ўжо зрабіў спадар Мілінкевіч?

24.01.2008

Мілінкевіч аб’яднаў усіх прыхільнікаў пераменаў, якія турбаваліся больш агульнымі справамі, чым уласнымі амбіцыямі. І гэтую ягоную дзейнасьць лічу вельмі вялікім унёскам у разьвіцьцё дэмакратыі ў Беларусі. Перакананы, што спадар Алесь Мілінкевіч зьдзівіць яшчэ шмат каго са сваіх апанэнтаў.


Імя:: Аляксандар
24.01.2008 16:21

Перадайце віншаваньне і пажаданьне задроўя вашаму бацьку -- ягоныя выдатныя выступы на Свабодзе -- самае запамінальнае і ўражлівае, што мабыць я калі чуў.

24.01.2008

Вялізны Вам дзякуй. Абавязкова перадам Вашыя словы свайму тату.


Імя:: Сяржук Марчык
24.01.2008 16:27

Вітаю, Зьміцер. Віньшую з вызваленьнем!!! Для нас гэта сталася прыемнаю нечаканасьцю. Я маю да цябе некалькі пытаньняў: -Ці плануеш ты нейкім чынам рэфармаваць сёнешні Малады Фронт (у структуральным ці дзейнасным плане)? -Якім ты бачыш супрацоўніцтва МФ з Аляксандрам Мілінкевічам, а таксама з іньшымі палітычымі сіламі? -Як ты бачыш сваю будучыню па-за межамі МФ? Ці плануеш найбліжшым часам далучыцца да партыйнай працы? Вялікі дзякуй.

24.01.2008

Дарагі Сябра, вялізны дзякуй табе за падтрымку і віншаваньні. Не сказаў бы, што я пляную рэфармаваць Малады Фронт. Хутчэй – удасканальваць нашу дзейнасьць. Уважаю Аляксандра Мілінкевіча за лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі і лічу надзвычай неабходным падтрымоўваць ягоны рух “За свабоду”. Па-за межамі МФ сябе пакуль што не ўяўляю, у партыйнай дзейнасьці будзем падтрымоўваць найбліжэйшую нам па каштоўнасьцях Беларускую Хрысьціянскую Дэмакратыю.


Імя:: Іван Шыла Горад:: Салігорск
24.01.2008 16:32

Зьміцер, з вызваленьнем! Спадзяюся, хутка пабачымся!

24.01.2008

Дарагі Іван! Дзякуй вялізны табе і ўсім салігорцам за вашу мужнасьць, прынцыповасьць і непахіснасьць. Дзякуй вам за лісты і акцыі салідарнасьці. Абавязкова хутка пабачымся.


Імя:: Влад
24.01.2008 16:33

Вялiкi рэспэкт вам!! Дык што рабiць з выбарами? Удзельнiчаць ци не?

24.01.2008

Удзельнічаць абавязкова. Лічу, што дэмакратычныя сілы мусяць выкарыстоўваць любую імагчымасьць, якая дазваляе прыйсьці са словам праўды да сваіх суграмадзянаў.


Імя:: ЫЫЫ
24.01.2008 16:36

Віншую з вызваленьнем, і спадзяюся што з табой МФ пачне адыгрываць больш істотную ролю! Трымайся!

24.01.2008

Вялізны дзякуй! Мяркую, што далучэньне ці вяртаньне да Маладога Фронту кожнага чалавека павялічвае нашую ролю ў грамадзка-палітычным жыцьці Беларусі.


Імя:: Воля
24.01.2008 16:45

ці пісалі вы што ў калёніі, ці вялі дзёньнік? ЦІ што апублікуеце? А таксама - што чыталі, што слухалі?

24.01.2008

Пісаў, але, на вялікі жаль, большасьць запісаў былі сканфіскаваныя. Але спадзяюся з Божай дапамогай усё аднавіць і нешта выдаць. Чытаў вельмі шмат хрысьціянскай літаратуры. Таксама я быў падпісаны на дэмакратычныя выданьні, што ёсьць у каталёгу – “Белорусский рынок” і “Белгазета”. “Маладафронтаўцы” дасылали заказными листами «Народную волю» и «Нашу Ниву».


Імя:: Вэб-рэдактар.
24.01.2008 16:50

Завяршаем онлайн-канфэрэнцыю. Вашае пажаданьне слухачам Свабоды і наведнікам вэб-сайту.

24.01.2008

Слухачам Радыё Свабода пажадаў бы ніколі не губляць веры ў тое, што калі мы церпім з Ісусам Хрыстом, дык зь ім і валадарыць будзем.


Імя:: Кастусь Шыталь Горад:: Полацак/Докшыцы
24.01.2008 17:06

...Бог часам робиць цуды, якия цяжка растлумачыць розумам. Веру, што гэта была Яго воля на тое, каб Вас вызвалили. Хай Ён дапаможа Вам у Вашым змаганьни!


Імя:: Dzmitry Горад:: Vilinius
24.01.2008 17:39

Вітаю, Зміцер ! Шчыра віншую цябе з выхадм на волю !!! Я вельмі рад, што ты будзеш разам з намі - дзякуй Госпаду за гэта. Набірайся сіл. Хутка пабачымся.


Імя:: Крысьціна
24.01.2008 17:52

Вітаю, Зьміцер! Віньшую шчыра! Да цябе такое пытаньне: скажы, калі ласка, падакладней: зь якой фармулёўкай цябе выпусьцілі і якія паперы ў цябе на руках? Калі ты насамрэч перасідзеў 4 месяцы, то ты маеш права патрабаваць кампэнсацыю.


Імя:: Vojša Milavid Горад:: Miensk
24.01.2008 17:59

Źmicieru, vitaju Vas na voli! Niezdarma ŭ śniežni žadaŭ Vam: "Оковы тяжкие падут, темницы рухнут - и свобода Вас встретит радостно у входа, и братья меч Вам отдадут". Mocu Vam i chaj paščeńcić! Калі ты ў плыні, то – плыві. У цяжкі час – трымай аблогу. І я кажу табе: “Жыві!”. Бо ты падобны Пана Бога.

Камэнтары 21-39 (з 39)