Форум

Анатоль Шумчанка

Belarus-Shumchanka The leader of the organization Perspjektyva

Радыё Свабода
08.01.2008 14:42

Нарадзіўся 21 студзеня 1975 года. Закончыў ПТВ-22, студэнт міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута. Старшыня Рады грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, якое было створанае прадпрымальнікамі для абароны сваіх правоў

З 1 па 15 студзеня прадпрымальнікі абвясьцілі страйк у знак пратэсту супраць прэзыдэнцкага указу 760, які прымушае прадпрымальнікаў пераходзіць да новай формы ўласнасьці – прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, а таксама наймаць на працу толькі сваякоў

Папярэднюю онлайн-канфэрэнцыю з Анатолем Шумчанкам гл. тут

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 21-24 (з 24)
 
Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
09.01.2008 13:27

Ці не пара тым, хто лічыць сябе прадпрымальніцкімі лідэрамі, сабарцца за чаркай кавы і дамовіцца аб ставрэньні адзінай арганізацыі малога бізнесу? Пагадзіцеся, што гучныя заявы кожнага з вас паасобку (Макаеў, Гарбачоў, Зьмітровіч, і.г.д.) няшмат чаго вартыя, бо людзей за вамі вельмі мала. А калі аб'яднаецеся, то станеце сілай. Ці слабо? Кожны хоча быць босам?

09.01.2008

Эдуард, я б сёньня паставіў пытаньне крыху шырэй. Сёньня такі час, што пакуль мы будзем зьбірацца за “чаркай кавы”, ад прадпрымальнікаў ужо і сьледу не застанецца. Таму я б хацеў бачыць сёньня адзінага агульнанацыянальнага лідэра Беларусі. Таму за “чаркай кавы” няблага было б сабрацца беларускім палітыкам. І гэта тое, чаго чакае сёньня ўся прагрэсіўная частка Беларусі, і чаго а ні ў якім разе ня хочуць нашыя непрыяцелі. Адным словам – у нас няма часу. Інакш нас зьнішчаць.


Імя:: Алесь Горад:: Минск
09.01.2008 13:38

Чем закончился ваш конфликт с администрацией сайта ucpb.org? Вы по прежнему считаете себя аполитичным? Вы считаете, что только экономическими требованиями можно добиться защиты предпринимательских интересов?

09.01.2008

Наконт сайту ucpb.org. Я накіраваў ліст Анатолю Лябедзьку, і папрасіў яго як лідэра партыі паспрыяць у аднаўленьні маіх парушаных правоў. У адным з артыкулаў утрымліваўся паклёп у мой бок. Таксама я сказаў, што прадпрымальнікі рынку “Прудкоўскі” г. Гомлі сабралі 56 подпісаў у пацьверджаньне таго, што падзеяў, апісаных на сайце АГП, у сапраўднасьці не было. Аднак адказу на свой ліст я ад Лябедзькі да гэтага часу не атрымаў. Я зь ім стэлефаноўваўся і прасіў, каб далі абвяржэньне і прынесьлі мне прабачэньне, аднак на гэта ён адказаў, што ня мае ніякіх адносінаў да сайту ucpb.org і, як я зразумеў, нічым дапамагчы ня можа. Статкевіч і Мілінкевіч з разуменьнем паставіліся да гэтай сытуацыі і выказалі расчараваньне тым, што такі выпадак адбыўся. Але я да гэтага часу чакаю афіцыйных абвяржэньняў і прабачэньняў сайту ucpb.org. Лічу, што за 5 дзён пасьля Новага года ў прадпрымальнікаў адбыўся пералом у сьвядомасьці, і сапраўды, надышоў час заяўляць і пра свае палітычныя правы.


Імя:: Юзік Горад:: Берасьце
09.01.2008 14:04

Вы якім-небудзь чынам кантактуеце з КДБ? якім? і шчэ пытаньне: чаму прадпрымальніцкія страйкі заўсёды праводзяцца ў буднія дні, вы лічыце сябе моцнай самастойнай групоўкай, якой не трэба падтрымка спажыўцоў вашых тавараў?

09.01.2008

Калі можна назваць гэтым праслухоўваньне тэлефонных размоў, сьлежку, адсочваньне маіх кантактаў – дык, ня выключаю, КДБ гэта робіць. Дарэчы, параіў бы ўсім пазбавіцца ад параноі і шпіёнаманіі. З-за гэтага развалілася не адна добрая структура ў нашай краіне, у тым ліку і палітычная. Вы маеце рацыю: мы толькі марым, каб нас падтрымалі і спажыўцы. Але дзеля гэтага патрэбна вельмі сур’ёзная кансалідацыя грамадзтва і імкненьне і воля дэмакратычных сілаў, каб быць разам з намі.


Імя:: анна
09.01.2008 14:16

сколько можно стоять на площади давайте переходить к радикальным мерам- перекрывать движение

09.01.2008

Анна, “за плошчу” даюць “суткі”, а за перакрыцьцё руху даюць “гады”. Вось калі беларускі народ навучыцца абараняць сваіх сыноў, вось тады і вернемся да гэтай размовы.

Камэнтары 21-24 (з 24)