Форум

Віктар Івашкевіч


17.10.2007

У сераду, 17 кастрычніка, на вэб-сайце Свабоды адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з адным з арганізатараў “Эўрапэйскага маршу”, які адбыўся 14 кастрычніка, намесьнікам старшыні партыі БНФ Віктарам Івашкевічам.

Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасьня 1959 г. у Менску.

З пачатку 1980 гадоў – у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік “Майстроўні”, “Талакі”. З 1988 – у Беларускім Народным Фронце. Быў арганізатарам страйкамаў на менскіх прадпрыемствах у 1991 годзе. Шмат разоў падвяргаўся адміністрацыйным пакараньням і арыштам. Быў рэдактарам газэты “Рабочы”. У кастрычніку 2002 году быў асуджаны на два гады за публікацыю артыкула “Злодзей павінен сядзець у турме”, у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта.

Намесьнік старшыні партыі БНФ.

Мае сына і ўнука.

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
 
Імя:: Ананім
16.10.2007 18:14

Паважаны Віктар! Тоя што моладзь бунтуе - гета нармальна. але ня добра. што ты і ншыя "дзядзкі" не змаглі растлумачыць, дамовіцца. аб падзеле працы з моладзю.Бо найперш. такі была мала інфармацыі нават у мікрараёнах Менску.Як заўсёды большасьць "прадукцыі" засталося ляжаць. Ці не лічыце, што трэба шукаць новыя падыходы да матывацыі па інфармаваньню насельніцтва і больш пераканаўчай агітацыі насельніцтва ? Чаму і зараз няма малых мабільных генератараў ( і некалькі) электрычнасьці? Я сам бачыў вельмі малыя генерататары на вуліцаў, у музыкаў. Дзе тыя мільёны далляраў і эўра, пра якія гаворыць Дэпартамент ЗША і эўрапейскія чыноўнікі? Якая прычына галоўная нежаданьня ісьці на дазволенную акцыю: страх, сацыяльная лянота, ці грэбаваньне апазыцыяй у комплексе? Вітаўт

17.10.2007

Наконт моладзі, зь якой не ўдалося дамовіцца. Памылка арганізатараў была ў тым, што мы не надалі належную ўвагу сваёй дружыне, якая б спыніла тыя дзеяньні, якія ішлі ўразрэз сцэнару. Таксама была мая памылка, што я пагадзіўся з Мілінкевічам праводзіць мітынг ля Акадэміі навук. Гэты мітынг разваліў мерапрыемства, у выніку чаго зьявіліся некалькі калён. А сам мітынг быў скамечаны. Трэба мне было не зважаць на лямант тых, хто казаў “На Бангалор не пайду”, ставіць апаратуру ў парку Дружбы народаў і ўсіх накіраваць туды, пакінуўшы “радыкалам” ужо пасьля афіцыйнага мітынгу гуляць па горадзе там, дзе б яны пажадалі.

Наконт распаўсюду прадукцыі. Ва Ўправе БНФ нічога не засталося ляжаць, усё было раздадзена валантэрам. Іншая справа, што пасьля таго, як пачаліся затрыманьні, арышты за распаўсюд матэрыялаў пра марш, рэзка скарацілася колькасьць тых, хто гатовы быў распаўсюджваць агітацыйную прадукцыю.

Наконт мільёнаў даляраў і эўра, пра якія амэрыканскія і эўрапэйскія чыноўнікі, то гэтыя грошы ідуць на ўтрыманьне эўрапэйскіх чыноўнікаў.

Што тычыцца прычыны, чаму людзі не пайшлі на дазволеную акцыю – думаю, тут, сапраўды, і страх, і лянота, і нявер у тое, што можна штосьці зьмяніць.


Імя:: Ананім
16.10.2007 19:03

Як вы лічыце, як да вас можа ставіцца моладзь? Ryhor

17.10.2007

Моладзь ёсьць розная. Ёсьць БРСМ, ёсьць наркаманы. Ёсьць Моладзь БНФ. Іх паводзіны абсалютна рознае. І іх стаўленьне да апазыцыі гэтаксама рознае.


Імя:: Ананім
16.10.2007 23:26

Калі вы нарэшце зьнікніце разам са сваім шэфам Вячоркам з палітычнай сцэны ў Беларусі, ды кінеце людзям тлуміць галовы сваімі прафанацыямі?

17.10.2007

Тады, калі знойдуцца тыя, хто будзе браць на сабе адказнасьць дзейнічаць замест нас і лепш за нас.


Імя:: Ананім
17.10.2007 01:54

int13h Shanouna vitau! Vos` miane hvalue nastupnaje pytan`ne: Yak Vy stavitesya da budovy Atamnaj Helectrastancyji na Bialorusi? Dziakuj

17.10.2007

Я асабіста – супраць. Бо лічу нашмат больш эфэктыўна патраціць тыя мільярды эўра, што могуць пайсьці на будаўніцтва АЭС, на ўкараненьне энэргазьберагаючых тэхналёгій.


Імя:: Ананім
17.10.2007 04:38

Хіба ізноў атрымалася як у байцы пра лебедзя, шчупака і рака? Кожны з лідэраў цягне коўдру на сябе?

17.10.2007

Тое, што ёсьць памкненьне лідэраў цягнуць коўдру на сябе – гэта факт, але мне, як старшыні Аргкамітэту, ўдалося дамагчыся, каб цягнулі яны ў адным накірунку. Усе палітычныя лідэры выступілі ў падтрымку Эўрапэйскага маршу і ўзялі ў ім ўдзел. Але, натуральна, арганізацыйныя моманты трэба мацаваць і паляпшаць.

Камэнтары 1-5 (з 5)