Форум

Павал Севярынец


05.09.2007 13:00

5 верасьня на вэб-сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам.

Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 году ў Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Тацяны Севярынец. У 1994 годзе скончыў СШ № 25 Віцебска ў мастацка-архітэктурнай клясе, у 2000 годзе – геаграфічны факультэт БДУ, атрымаўшы прафэсію інжынэра-геоляга па спэцыяльнасьці “Разьведка карысных выкапняў".

У 1994-1999 гадох працаваў рэпарцёрам у шэрагу дзяржаўных і камэрцыйных выданьняў. З 1998 году пачаў друкавацца ў незалежнай прэсе як публіцыст.

У кастрычніку 1995 году ўступіў у БНФ "Адраджэньне". У лютым 1997 году узначаліў Менскую маладзёвую фракцыю БНФ. У верасьні 1997 году на Устаноўчым сойме быў абраны сустаршынём Маладога фронту.

2 красавіка 1998 г. арыштаваны падчас апазыцыйнае маніфэстацыі ў Менску і за "зрыў канцэрту, прысьвечанага аб'яднаньню Расеі й Беларусі", зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. Праз два месяцы пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадзкасьці вызвалены й адпраўлены пад падпіску аб нявыезьдзе ў Віцебск. Крымінальная справа закрытая ў лістападзе 1998 годзе без тлумачэньняў і прабачэньняў.

Удзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі ў 1997-2004 гадох, больш за 40 разоў затрымліваўся міліцыяй і КДБ; агулам правёў пад арыштам больш за 7 месяцаў і атрымаў 3,5 тысячы даляраў штрафу.

Заснавальнік асьветніцкага праекту "Шоў Беларушчыны", курсаў "Ды-джэяў Адраджэньня", ініцыятар стварэньня кааліцыі беларускіх дэмакратычных маладзёвых арганізацыяў "Пераменаў!", а таксама міжканфэсійнае супольнасьці "Хрысьціянская ініцыятыва". У 1999-2003 гадох – намесьнік старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 – старшыня Маладога фронту.

Адзін з арганізатараў І Кангрэсу Беларускай Моладзі (ліпень 2001 г.), абароны Курапатаў (верасень 2001 г. – чэрвень 2002 г.), нацыянальнай кампаніі "Беларусь у Эўропу!" (вясна 2002 г.), перадвыбарчага блёку "Маладая Беларусь" (2004 г.). Адзін з сустаршыняў аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя.

Аўтар кнігаў: "Ды-джэі Адраджэньня" (1998 г.), "Пакаленьне Маладога Фронту" (2002 г.), "Нацыянальная ідэя" (2005 г.), “Брату” і “Лісты зь лесу” (2007). Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-Цэнтру (2007).

Цягам двух гадоў адбываў пакараньне ў Малым Сітне на поўначы Віцебшчыны за арганізацыю масавых акцый.

Хрысьціянін.

Камэнтуючы хвалю рэпрэсіяў супраць апазыцыйнай моладзі, Павал Севярынец у інтэрвію Свабодзе сказаў:

“Улады спрабуюць запалохаць моладзевы рух, яны баяцца моладзі, але тыя людзі, якія вераць у Бога і любяць Беларусь, яны не купляюцца, не палохаюцца і іх нельга спыніць. Таму тое, што сёньня адбываецца ў Нясьвіжы, у Салігорску, адбудзецца ў Баранавічах, -- гэта ўсё мае свой адпаведнік у двух цудоўных беларускіх словах -- Жыве Беларусь!"

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-10 (з 10)
 
Імя:: Ананім
04.09.2007 17:01

Добрыд зень паважаны Павал! Гэтае пытаньне вельмі турбуе мяне: Чаму вы менавіта атрымалі адукацыю хіміка?Чым вы кіравалісь пры выбары сваёй адукацыі? З павагаю Зьміцер з Гомлі.

05.09.2007

Адукацыю “хіміка” даў мне рэжым, саслаўшы ў Малое Сітна. Насамрэч, паводле адукацыі я інжынэр-геоляг. Было такое хоббі ў дзяцінстве – зьбіраць каменьчыкі.


Імя:: Ананім
04.09.2007 17:54

Что на ваш взгяд сделал хорошего Милинкевич и что плохого.

05.09.2007

Мілінкевіч зьяднаў ладную частку нацыянальных сілаў. У 2006-м годзе менавіта заклік Мілінкевіча вывеў людзей на Плошчу. Мілінкевіч стаў тым беларусам, якога прымаюць на найвышэйшым узроўні ў Эўропе ды Амэрыцы. Мілінкевіч стварае рух “За Свабоду,” які, на мой погляд, мусіць стаць беларускай “Салідарнсьцю”. Кепска, што робіцца гэта ўсё павольна.


Імя:: Ананім
04.09.2007 17:58

Вам ни кажеться, что реально кроме МФ никто ничего кроме пустой болтовни не делает (в том числе и МИ, который после выборов кроме того что постоянно создает движение тоже ничего не делает).

05.09.2007

Насамрэч ёсьць шмат арганізацыяў, рухаў і партыяў, якія вядуць не такую прыкметную, але вельмі патрэбную працу. “Малады Фронт” проста на пярэднім краі змаганьня. Але сіла “Маладога Фронту” і пэрспэктыва для іншых апазыцыйных структураў – гэта нацыянальная ідэя і хрысьціянскія прынцыпы. Дарэчы, Мілінкевіч усё больш набывае рысы хрысьціянска-дэмакратчнага палітыка.


Імя:: Ананім
04.09.2007 18:54

1. Малады Фронт часта абвінавачваюць у занадтым хрысьціянстве. Ці не падаецца вам, што калі ўбраць такі вялікі рэлігійны аспэкт, то МФ здольны стаць сілаю, якая аб'яднае беларускую моладзь. Я сам хрысьціянін, але ваша занадтая рэлігійнасьць адштурхоўвае ад вас пэўную частку сьвядомай моладзі. 2. Як вы ставіцесь да расколу БНФ? Якую з дзьвух існуючых партый(ПБНФ ці КХП-БНФ) вы падтрымліваеце? Хто(Пазьняк ці Вячорка)вам болей падабаецца як палітык? 3. Як вы ставіцесь да супрацоўніцтва МФ з людзьмі, чыі дзеяньні відавочна шкодзяць Беларускаму Адраджэньню (г.зв. "дэмсілы")? Ці ня варта было б адмовіцца ад кантактаў зь імі? З павагаю, Кастусь Капялюш.

05.09.2007

1)“Малады Фронт” і зараз – яўны лідэр маладзёвага дэмакратычнага руху. Аснова гэтага лідэрства як раз-такі вера ў Бога і любоў да Беларусі. Наша задача – ня проста “зьяднаць беларускую моладзь,” а вывесьці цэлае новае пакаленьне беларусаў зь цемры духовага і нацыянальнага рабства, абыякавасьці, грэху і зла. Вывесьці пад бел-чырвона-белым сьцягам Хрыста.

2) З 1999 году мы падтрымлівалі і ПБНФ і КХП-БНФ. “Малады Фронт” заўжды выступаў за яднаньне нацыянальнага руху.

3) Пазьняк – лідэр беларускай гісторыі 20-га стагодзьдзя. Вячорка – сучасны і тэхналягічны лідэр партыі. Паводле каштоўнасьцяў Пазьняк як моцны хрысьціянін мне, безумоўна, бліжэй.

4) “Малады Фронт” працуе і з аб’яднанымі дэм. сіламі, і з "Эўрапейскай кааліцыяй", узяўшы за мэту нацыянальны і хрысьціянскі ўплыў на іх. Там, дзе прынцыпы не супадаюць, супрацоўніцтва заканчваецца.


Імя:: Ананім
04.09.2007 19:00

Прывітанне, Павал! Дзе можна набыць Вашыя кнігі, у прыватнасці "Лісты з лесу"? Загаддзя ўдзячна за адказ. Захапляюся Вашым талентам і Вашай мужнасцю. Зося

05.09.2007

Дзякуй за добрыя словы. Кнігі “Нацыянальная ідэя,” “Брату” і “Лісты зь лесу” можна набыць у прыватных распаўсюднікаў, на Ўправе БНФ, праз сыстэму “Кнігі-поштай”. Зараз ствараем сетку распаўсюднікаў у рэгіёнах.


Імя:: Ананім
04.09.2007 19:48

Добрый день, Павел. "Европейский марш" планируется проводить с Октябрьской площади, всем понятно, что исполком не даст добро на это.Так вот, в этом случае будем ли собираться несанкционировано? Я считаю, что если Октябрьская , то значит ОКтябрьская, без всяких разрешений. Банголор опять это будет позор,это будет не "Европейский марш", а "Восточный очередной позор" Удачи Вам, ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ

05.09.2007

Аргкамітэт Эўрапэйскага маршу зьбіраецца якраз сёньня. Дазволы прасіць бессэнсоўна, маеце рацыю.


Імя:: Ананім
05.09.2007 02:57

Dobry dzen Paval.Dziakuj vialikae Vam, za toe,shto Vy tak samaahviarna robice. Jashche 15 hadou tamu, stary greka-katalicki sviatar kazau:"Kab Belarus stala sapraudy volnaj nezalezhnaj demakratychnaj eurapejskaj krainaj - persh za usjo treba ,kab Belarus stala "HRYSCIANKAJ"." "Paznajce praudu,i jana zrobic vas volnymi..." Chas pakazau,shto heta sapraudy tak. Prauda u tyia chasy, ja ne usprymau heta usurjoz.Dumau,shto svaboda-heta pershae.No svaboda bez maralnaga padmurka - heta toe,kudy krochyc zaraz levackaja zahodniaja Europa,admovivshajasia ad svaih hryscianskih karanjou.Heta shliah u nikudy... Shto,bolsh za usjo, na Vashu dumku,perashkadzhae zaraz Belarusi stac "HRYSCIANKAJ" ? Ci dougi chas my jashe budzem "pryznavacca u ljubovi da Rasii",jakaia nas znishchae?Ci dougi chas my jashche budzem "zmagacca razam z kamunistami" suprac dyktatury,jakuju jany paradzili?Ci dougi chas my jashche budzem "talerantna"drukavac na webstaroncy "Belaruskaj Hryscianskaj Demakratychnaj Partyi" artykuly na rasejskaj move?(kolkasc jakih pavialichyvaecca). Dziakuj za adkazy. Hrysciane pavinny ljubic navat voragau,malicca za ih.No heta ne znachyc,shto jany ne pavinny kazac praudu i ne zmagacca sa zlom. Shchyra zychu Vam i Vashym siabram pospehau u adradzhenni Belaruskaj Hryscianskaj Demakratyi,mocy duha i zdarouia. Berazhy Vas Bozha. Molimsia razam za Belarus. Andrei.

05.09.2007

Дзякуй вялікі, Андрэй. Так, хрысьціянства – выратаваньне для Беларусі. Стаць хрысьціянкай Беларусі перашкаджае і сучасны рэлятывізм сьвету, і імпэрская Расея, і бязбожны рэжым. Але найперш – наша ўласнае бязьвер’е.

У ідэале, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя бачыцца мне як беларускамоўная партыя. На жаль, пакуль шмат вернікаў, зь якімі мы працуем – расейскамоўныя. Але нашай стратэгіяй на 2008-2010 гады прадугледжана правядзеньне поўнамаштабовай беларусізацыі хрысьціянскага руху (кампанія “Люблю Беларусь!”).


Імя:: Ананім
05.09.2007 06:43

Дзень добры, Павал! У меня 2 вопроса. Повлияет ли смена верхушки кгб на твою деятельность и твоих соратников? Какое настроение у ребят из Молодого фронта в предверии 10-летия?

05.09.2007

Мэханічныя замены кадраў у вярхушцы рэжыму нічога не вырашаюць. Беларуская моладзь будзе змагацца, нягледзячы на тое, хто там якую спэцслужбу ўзначальвае.

Настрой у маладафронтаўцаў баявы, і нават сьвяточны.


Імя:: Ананім
05.09.2007 08:20

Dzien dobry Pan Paweł Siewiaryniec.Panu wieriu,Pan mlody czielowiek poetomu rzelaju Panu udaczi,sily i tierpienija.Pytania do Pana.1.Kogdato Wy goworili szto z wielikoj pawagaj otnosicies k niemieckomu politiku Panu Gielmutu Koliu i ja tak cama.Poetomu choczu zapytac spatkalis Wy kogdanibuc z Panam Gielmutom Koliem. 2.Bielarusi ugrorzajet 2 wrarzdiebnyje sily eto impierskij rierzym rossii razam z lukaszenkoj i islamskij radikalizm.Na moj pogliad protiwostojac etomu wragu morzet tolko Nasza Chryscjanskaja Wiera,wchorzdienija Bielarusi w NATO i w Uniju Ewropiejskuju.Soglasny Wy comnoj ili niet.Warszawa,Polska,Mikołaj Saskiewicz,ja z Bielarusi.Do pabaczenia.5.09.2007r.

05.09.2007

Спадар Мікола, дзякуй за пытаньні. На жаль, з Гэльмутам Колем не сустракаўся – спадзяюся, яшчэ будзе такая магчымасьць.

Адносна другога пытаньня – так, вера – аснова Эўропы. Ня будзе Эўропа хрысьціянскай – ня будзе Эўропы ўвогуле. Але веру, што духовы ўздым прыйдзе да сучасных эўрапэйцаў з краінаў Цэнтральна-Усходняй Эўропы – Польшчы, Украіны, прыбалтыйскіх краінаў, Румыніі, Малдовы, Баўгарыі, Сэрбіі, і ўрэшце Беларусі.


Імя:: Ананім
05.09.2007 08:34

Strasenna baliuca pierazyvac kozny sud, zatrymannie liuboha maladafrontauca. Musicie bierahcy siabie. Budzcie razumniejshymi, chitrejshymi, bols abaclivymi za rezym. ulada bajicca maladych, vas. a Vy patrebny Radzimie zdarovymi, adukavanymi, mocnymi. E.,Vilnia

05.09.2007

Вялікі дзякуй. Насамрэч, тых, хто зараз змагаецца за Беларусь, беражэ Сам Бог. А змаганьне – гэта ня проста гульня, дзе перамагае хітрэйшы ці разумнейшы. Змаганьне – гэта адказнасьць, ахвярнасьць, і ўрэшце рэшт, крыж, дадзены кожнаму з нас.

Камэнтары 1-10 (з 10)