Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі: Абсалютна падтрымліваю Малалу і Сат’яртхі


Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі пракамэнтаваў Свабодзе вынікі прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі міру, якой у гэтым годзе ўганараваныя пакістанская дзяўчынка 17-гадовая Малала Юсуфзай і індыйскі абаронца правоў дзяцей Кайлаш Сат’яртхі.

«Я абсалютна падтрымліваю выбар сёлетняга пераможцы Нобэлеўскай прэміі міру. Справа ў тым, што апошнім часам прэмія міру займела праваабарончы кантэкст, а дзяўчынка Малала і індыйскі праваабаронца закранаюць вельмі важную тэму, актуальную для многіх рэгіёнаў у сьвеце. Ёсьць шмат краінаў, дзе дзеці фактычна выжываюць, пад пытаньнем знаходзіцца само іх жыцьцё, ня кажучы ўжо пра адукацыю. Малала — сымбаль дзіцяці, якое імкнулася да інфармацыі, да свабоды атрыманьня інфармацыі. Разам з тым і праваабаронцы, якія займаюцца праблемамі дзяцей, робяць вельмі важную справу — змагаюцца за права на жыцьцё, за права на адукацыю, за права быць выхаваным і разьвіцца як усебаковы вольны чалавек.

Вельмі добра, што яны атрымалі прэмію, і я за іх вельмі рады».

Асуджаны на чатыры з паловаю гады зьняволеньня беларускі праваабаронца, кіраўнік цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў сярод намінаваных на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру ў 2014 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG