Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымліваюць нацболаў


У Менску затрыманы актывіст арганізацыйнага камітэту па стварэньні нацыянал-бальшавіцкай партыі Аляксандар Палякоў. Яго адвезьлі ў РУУС Заводзкага раёну Менску. Кватэры адразу некалькіх актывістаў у міліцэйскай аблозе.

Ля дзьвярэй кватэр Дзьмітрыя Паліенкі, Дзяніса Сахара і Яўгена Контуша дзяжураць міліцыянты і людзі ў цывільным. Пэрыядычна яны звоняць у дамафон і патрабуюць, каб актывісты прайшлі зь імі ў пастарунак.

«Тры разы прыходзілі супрацоўнікі міліцыі. Казалі, што, маўляў, мне трэба зь імі паехаць, яны аддадуць пашпарт, які забралі мінулы раз падчас затрыманьня. Я не выйшаў і не адчыніў дзьверы. Міліцэйская машына дагэтуль дзяжурыць ля пад’езда», — распавёў карэспандэнту свабоды Яўген Контуш.

Актывісты не выключаюць, што дзеяньні праваахоўнікаў зьвязаныя зь нядаўняй акцыяй нацболаў супраць палітычна матываваных перасьледаў. Тады ля галоўнага ўваходу ў парк Чалюскінцаў зьявілася расьцяжка «Ўсіх не пасадзіш!».
XS
SM
MD
LG