Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За кожнага злоўленага расейскага дывэрсанта – 10 тысяч даляраў


Першыя падразьдзяленьні спэцбаталёну «Дняпро» сфармаваныя і гатовыя да выкананьня баявых задач. Блёкпосты ўстаноўленыя.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў намесьнік губэрнатара Днепрапятроўскай вобласьці Барыс Філатаў, перадае УНІАН.

Акрамя таго, ён прапанаваў грашовую ўзнагароду за кожную адзінку агнястрэльнай зброі.

«У нас ёсьць прапанова. За кожны вернуты ствол – выплачваецца ўзнагароджаньне за аўтамат 1000 даляраў ЗША, кулямёт – 1500 даляраў ЗША, гранатамёт – 2000 даляраў ЗША. За кожнага перададзенага “зялёнага чалавечка”, ён жа найміт, які ступіў на нашу агульную зямлю і які спрабуе сутыкнуць нас у братазабойчай вайне – ўзнагароджаньне 10 000 даляраў ЗША», – напісаў ён.

«За кожны вызвалены будынак, перададзены мясцовай уладзе і пад ахову спэцроты “Данбас” баталёна “Дняпро” – узнагароджаньне 200 000 даляраў ЗША (прычым у тэрытарыяльнай грамады застаецца свабоднае права доступу ў любы момант). Усе падрабязнасьці, месцы перадачы грошай, кантактныя тэлефоны заўтра ў спэцыяльным паведамленьні Штаба Нацыянальнай Абароны», – падкрэсьліў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG