У прыватнасьці, Масква пагражала Малдове, Кіргізстану, Таджыкістану і шэрагу іншых краін штрафнымі санкцыямі, паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на дыпляматаў.
«Хоць гэтыя пагрозы і не былі сфармуляваны непасрэдна, было цалкам відавочна, што гаворка ідзе пра магчымасьць спыненьня паставак расейскага газу або высылку гастарбайтэраў з Расеі», — адзначылі дыпляматы.
У сваю чаргу прадстаўнік прадстаўніцтва РФ у ААН адкінуў гэтыя абвінавачвньні.
«Мы нікому не пагражаем. Мы проста тлумачым сытуацыю», — падкрэсьліў ён.
Як вядома, у выніку галасаваньня на Генасамблеі ААН большасьць яе ўдзельнікаў абвясьцілі крымскі рэфэрэндум нелегітымным. Кіргізстан і Таджыкістан устрымаліся падчас галасаваньня, а Малдова разам з ЗША і ЭЗ падтрымала адпаведную рэзалюцыю.