Віталь Рымашэўскі — першы з кандыдатаў у прэзыдэнты, хто сустрэўся з выбарцамі ў Чарнобыльскай зоне. Са сваёй камандай ён наведаў тры гарады рэгіёну, у адным зь якіх гасьцям быў аказаны досыць варожы прыём.
Гэтак, у Нароўлі ўдзельнікамі сустрэчы сталі 40 чалавек, у тым ліку адзін п’яны мужчына, які з нажом накінуўся на сябра каманды Рымашэўскага Міколу Арцюхова. Нецьвярозы выкрыкваў нешта супраць Рымашэўскага і ў падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы. Прыхільніка Лукашэнкі ўдалося ўтаймаваць з дапамогай міліцыі. Нож у злачынцы канфіскавалі, аднак заяву на п’янага жыхара Нароўлі Арцюхоў вырашыў не падаваць.
Сьведкамі нападу сталі назіральнікі ад АБСЭ, якія прысутнічалі на сустрэчах Рымашэўскага з выбаршчыкамі ў Нароўлі і ў Мазыры.
Сёньня Віталь Рымашэўскі правядзе дзве сустрэчы з выбаршчыкамі ў Гомелі. Давераная асоба Рымашэўскага Павал Севярынец сустрэнецца з выбаршчыкамі Рагачова і Жлобіна.