Праграмы / Экспэртыза Свабоды

"Улада займаецца гандлем нявольнікамі"

25.01.2008 10:04

Чаму празь некалькі тыдняў пасьля зьняволеньня аднаго палітычнага вязьня – Артура Фінькевіча – вызваляюць іншага – Зьмітра Дашкевіча? Што хоча сказаць Захаду гэтым крокам беларуская ўлада? Ці можа беларускае незалежнае грамадзтва рабіць нейкі ўплыў на правілы той гульні, якую спрабуе весьці з Захадам афіцыйны Менск? Гэтыя ды іншыя пытаньні абмяркоўваюць палітоляг Уладзімер Роўда і намесьнік Старшыні БНФ Віктар Івашкевіч.


Цыганкоў: “23 студзеня быў вызвалены Зьміцер Дашкевіч. Нагадаю, што ў лістападзе 2006 г. (ад верасьня 2006 г. ён знаходзіўся ў сьледчым ізалятары) Зьмітра Дашкевіча асудзілі на паўтара году зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. На волю ён меўся выйсьці 15 сакавіка 2008 г. Дашкевіч быў вызвалены паводле пастановы Вярхоўнага суду ад 22 студзеня. Што хоча сказаць улада, вызваляючы аднаго з самых вядомых палітычных вязьняў?”

Івашкевіч: “Улада хоча заняцца бізнэсам – гандлем нявольнікамі. Адных выпускаюць, іншых садзяць. У дачыненьнях з эўрапейцамі яны думаюць атрымліваць крэдыты за вызваленьні паасобных зьняволеных. А каб было чым гандляваць, адпаведна трэба набіраць новых. 
У дачыненьнях з эўрапейцамі яны думаюць атрымліваць крэдыты за вызваленьні паасобных зьняволеных


Калі у канцы году Пуцін даў паўтара мільярда крэдыту Лукашэнку, усе захоплена абмяркоўвалі гэты геапалітычны паварот. А тое, што год таму “Райфанзэнбанк” даў мільярд даляраў крэдыту, гэтага асабліва ніхто не заўважаў. Дык трэба адзначыць, што Лукашэнка набраў крэдытаў у Эўропе больш, чым у Расеі, і сёлета наступае пэрыяд частку ўжо аддаваць. А значыць, трэба для гэтага недзе браць новыя, каб аддаць старыя, а таксама трэба аднаўляць крэдытны рэйтынг. Гэтыя крокі – спроба такім спэкуляцыйным чынам вырашаць фінансавыя праблемы”.

Цыганкоў: “Калі працягнуць аналёгію Віктара Івашкевіча “гандаль нявольнікамі”, то – нехта ж іх павінен купляць. Ці “купіцца” Эўразьвяз на такую прапанову?”

Роўда: “Захаду варта нейкім чынам перагледзець сваю стратэгію і палітыку ў дачыненьні да Беларусі, бо прыкметнага плёну яна не дае. Галоўным павінна быць – правы асобы, і меркаваць пра дзеяньні беларускіх уладаў у гэтым дачыненьні Захад мае толькі тады, калі будуць кардынальныя зьмены. Кардынальныя дзеяньні маглі б пачынацца з таго, што ўлада магла б выпусьціць усіх палітычных зьняволеных і адмяніць тыя “антырэвалюцыйныя” законы, якія былі прынятыя напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году”.

Цыганкоў: “Віктар, калі вяртацца да вашых словаў, то “гандаль закладнікамі” можа працягвацца бясконца. Улада бярэ новых і “прадае” іх Захаду. Тады тут не відаць ніякага выйсьця з гэтага кола?”

Івашкевіч: “Захаду трэба больш пасьлядоўна ўвязваць эканамічныя дачыненьні з дэмакратызацыяй. Хаця, зь іншага боку, гэта й складана. Бо тыя эканамічныя праекты, якія ў аб’яднанай Эўропе ажыцьцяўляе Лукашэнка, робяцца з прыватнымі бізнэс-структурамі. І эўрапейскія ўлады ня могуць ім забараніць ці загадаць, з кім гандляваць і каму даваць крэдыты”.

Цыганкоў: “Тэарэтычна гэта можна зрабіць. Ёсьць прыклад Кубы: ЗША ўвялі санкцыі і забаранілі гандляваць з рэжымам Кастра...”

Івашкевіч: “Але Эўропа заўсёды парушала саюзныя абавязаньні з ЗША наконт санкцыяў да розных рэжымаў. Гэткая асаблівасьць эўрапейскай палітыкі... І тут павінна сваё слова сказаць эўрапейская грамадзкасьць. Думаю, што беларукім дэмакратычным палітыкам трэба ў першую чаргу апэляваць да эўрапейскай грамадзянскай супольнасьці, журналістаў, каб яны прасьвятлілі тыя бізнэс-структуры, банкі, якія фактычна даюць падтрымку рэжыму Лукашэнкі. І ўжо пад ціскам грамадзкай думкі можна карэктаваць дзеяньні гэтых структураў”.

Цыганкоў: “Ці можа беларускае незалежнае грамадзтва рабіць хоць які ўплыў на правілы той гульні, якую спрабуе весьці з Захадам афіцыйны Менск? Ці на гэты момант яно вымушана зьмірыцца з роляй староньняга назіральніка?” 
Калі будзе праяўляцца салідарнасьць, то яе заўважыць Эўропа і на яе будзе вымушаны адгукацца Лукашэнка


Роўда: “І так, і не. Ня гледзячы на тую складаную сытуацыю, у якой цяпер апынуліся апазыцыя і няўрадавыя арганізацыі, калі б не было іх, калі б не было мінімальнага супраціву, не было б хваляваньняў улады з нагоды іх магчымай актывізацыі. Бачым, што выступ прадпрымальнікаў іх напалохаў даволі істотна. Карацей, існуе тая мінімальна неабходная сіла, якая выжыла і якая магла б адыграць сваю ролю ў дадзенай сытуацыі. 

Усё залежыць ад наяўнасьці такой рэчы, як салідарнасьць. Калі яна будзе праяўляцца, то яе заўважыць Эўропа і на яе будзе вымушаны адгукацца Лукашэнка. На вялікі жаль, пакуль што такой салідарнасьці бракуе. Хаця... Падчас выступу прадпрымальнікаў мы ўжо бачылі больш актыўны ўдзел палітычных партыяў, моладзевых арганізацыяў. Але гэта было хутчэй спантаннай актыўнасьцю, а не сплянаванай і каардынаванай ад пачатку”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Максiм Горад:: Прага
25.01.2008 13:03

Спадар Iвашкевiч ужо заблытауся у тым, чаго ён хоча болей: дабрабыту свайго народу цi змены улады. Калi захаднiя банкаускiя ды iншыя прыватныя фiнансавыя структуры "даюць" грошы Лукашэнку, то гэта, выходзiць па ягоных словах, "падтрымка рэжыму". Але грошы ня проста "даюцца", яны iнвестуюцца заходнiмi iнвестарамi, толькi калi ад гэтых грошай есць прыбытак. Так што да "падтрымкi рэжыму" тут ня можа iсцi гутаркi, i зразумела, што еурапескiя дзяржавы не могуць, не хацяць i увогуле не павiнныя абмяжоуваць сваiх бiзнэсоуцау, з дапамогай нейкiх забаронау! Бо гэткiя абмежаваннi адбiваюцца на беларускiм народзе, перш за усе! Так што тут спадару Iвашкевiчу трэба пiльна сачыць за сваiмi словамi, а то атрымоуваецца, што ён хоча, как беларусы былi iзаляваныя ад Захаду, i у вынiку ад голаду абвiнавацiлi Лукашэнку ды яго скiнулi, так, спадар?? Такi падыход - кепскi, паважаны, вельмi кэпскi, Вашымi "добрымi" намерамi Вы масцiце сабе дарогу у пекла, як кажуць. Нашыя апазiцыйныя сiлы не павiнны ужываць такiя мэтады! Калi эканамiчная мадэль Лукашэнкi не мае шанцау, дык яе падзенне павiнна адбыцца само па сабе, ня трэба раскачваць лодку, бо кульнёмся усе! Лепш працуйце над тым, каб беларусам былi важныя iншыя якасцi жыцця, ня толькi "чарка ды шкварка", што пакуль што з"яуляцца галоуным. Але есць у беларусау i розум, i сорам, надыдзе час, усвядомяць, няхай i будуць нават "як у масле катацца" пад Лукашэнкам. Працуйце на сумленне, а не заклiкайце Захад уводзiць эканамiчныя санкцыi!!! З павагай, Максiм


Імя:: belarus Горад:: germanie
25.01.2008 14:30

Spadar Maksim: - razwagaiete gledechi na palitiku uladi. Use dobra,chto nabligae ee kanec.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb