Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
субота, 22 лістапада 2008, Менск 00:22
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
На выбар
Расклад
Дапамога
Конкурс
“Барды Свабоды”
Праграмы
/
Начная Свабода
Начная аБЛОГа 21 студзеня
21.01.2008 20:12
Юлія Шарова
Агляд сеціва
На форумах парталу
TUT.by
сёньня сачылі за навінамі пра мітынг прадпрымальнікаў у Менску. Вось такія камэнтары можна знайсьці на адной з галінак, дзе абмяркоўвалі вынікі акцыі, а таксама дзяліліся ўласнымі ўражаньнямі ад убачанага:
«Гэтым людзям, хто не збаяўся рэжыму й выйшаў на плошчуу, нашчадкі помнік паставяць! Яны сапраўдныя героі й патрыёты Бацькаўшчыны!»
«Што нас чакае на плошчы, мы ўбачылі пазьней. Каля пэдінстытуту выстраіўся АМАП... Пачалі адцясьняць дэманстрантаў аўтазакамі ды шчытамі, а потым душыць. Невялікая група жанчынаў проста завалілася ў касьцёл. Перада мной адзін мярзотнік ударыў жанчыну шчытом з усяго размаху. Ксёндз зачыніў дзьверы і сказаў, што іх пакарае бог. Перада мной мужчына й жанчына падбеглі на звана і ўдарылі ў набат. Усе спыніліся. СОБР бег да звана. Там утварылася куча малая. Гучаньне звана нагадвала гучаньне набата...»
На галінцы
http://forums.tut.by/
таксама абмяркоўваюць вынікі акцыі, якую разагнаў спэцназ міліцыі:
«Нешта незразумела, яны думалі, што іх сустрэнуць з шампанскім і кветкамі? У гонар чаго? Ненавіджу любую ўладу, у тым ліку і гэтую, але што ім замінае перарэгістравацца? Бо ўсё адно грошы зьдзяруць не са сваёй кішэні, а з пакупніка, у прынцыпе ён за ўсё і плаціць, а не ІП-эшнік... дый увогуле, судзячы па тым, што гіпэрмаркеты растуць, як грыбы, ІП-эшнікам усё адно гамон».
«На цёплы прыём ніхто не разьлічваў, а вышлі, бо лічаць сябе людзьмі і ня хочуць, каб зь імі абыходзіліся, як з калгасным статкам (надакучыла даіць – зарэжам)».
На сайце
Хартыі97
сёньня таксама гутараць пра акцыю прадпрымальнікаў. Закранаюць там і праблему блякады незалежных сайтаў, на якія сёньня ўдзень цяжка было зазірнуць. Даводзілася выкарыстоўваць адмысловыя рэсурсы, якія дазвалялі дабрацца да такіх старонак абыходнымі шляхамі.
«Дагэтуль усё добра ішло і без проксі і без ананімайзэраў, хацеў ужо абвінаваціць форум у параноі, а тут усё глюкнула. Праз абыход атрымалася. А наўпрост – глуха».
У суполцы Жывога Журналу
minsk_by
цікавіцца: “Спадарства! Неўзабаве еду ў Аўстрыю. Што можна было б прывезьці аўстрыйцу гэткага мясцова-нацыянальна-прыгожага? Калі ён да мяне прыяжджаў – падарыў пляшку гарэлкі “Бульбаш”. Думаў цяпер набыць 1 кг. шакаляду “Спартак” (прадаецца зьлітак), але, здаецца, у Аўстрыю са сваім шакалядам – гэта тое ж самае, што ў Беларусь са сваёй бульбай. Хто што прэзэнтаваў замежнікам?”
Ідэі чальцоў суполкі:
“Льняныя вырабы і кераміку”.
“Звычайна вязуць вырабы зь берасты альбо саломкі – і дазвол на іх не патрэбны, і здаецца з нацыянальным калярытам”.
“Я ў Францыю звычайна цягаю льняныя наборы – абрусы і сурвэтачкі. Падабаецца вельмі – тут лён дарагі. Яшчэ скарбонкі драўляныя, саламяныя, вырабы зь берасты. А яшчэ сёлета прывезла ўсё ж зьлітак шакаляду спартакаўскага. Сумнявалася доўга, але потым вырашыла цягнуць – у скрайнім выпадку, калі не спадабаецца, яго заўсёды можна ў якасьці кулінарнага выкарыстаць. Спадабаўся. Маленькія бутэлечкі алькаголю – пакаштаваць. Вельмі французам падабаецца наш бальсан, здаецца, “Старабеларускі”.
Вы хацелі б выказацца?
Імя
*
Горад
E-mail
Камэнтар
*
Перш чым камэнтар будзе пасланы...
правілы форуму
Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Пракамэнтаваць
Іншыя артыкулы на гэтую тэму
"Начная аБЛОГа" - 18 студзеня
“Начная аБЛОГА” – 17 студзеня
“Начная аБЛОГа” – 16 студзеня
“Начная аБЛОГА” – 15 студзеня
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
Гамафобія: розныя погляды на адну праблему
Добрыя заробкі жонкі выпрабоўваюць шлюб?
Начная аБЛОГа, 14 красавіка
Ці часта беларусы мяняюць прафэсію ў сталым узросьце?
“Менскую вясну” сыграюць музыкі 16 краінаў
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Акцыі салідарнасьці будуць штодня
Арлоў папраўляе здароўе ў Аксакаўшчыне
"Cэрца беларускае нацыі б’ецца ў кожным малым"
Менск хоча грошай ад Брусэлю
Студэнты -- Чавэсу: Майго голасу не ўкрадзеш!