Цягаў воўк, пацягнулі і воўка
10.01.2006 20:21
Анатоль Вярцінскі, Менск
Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Цягаў воўк, пацягнулі і воўка – гэтая лясная прыказка, сугучная ў пэўным сэнсе з прыказкаю ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць, моцна напрошвалася на вершаваную інтэрпрэтацыю.
Колькі б ні вілася вяроўка
і як бы воўк ні стараўся лоўка,
але, як кажа здаўна народ,
воўк цягаў, пацягнулі і воўка.
Такі ён, адвечны кругаварот…
І такая вось трапна выказаная аптымістычная вера народу ў справядлівасьць, у перамогу дабра, у няўхільнасьць, кажучы юрыдычнай мовай, пакараньня злачынца.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал)
Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)
Магія мовы: архіў 2005 (4-ы квартал)