Апошнія гадзіны "Свабоды" – з 22-й. Госьць эфіру – Анатоль Лябедзька
20.02.2007 16:03
Радыё Свабода
Сёньня ў перадачы "Начная Свабода" ўдзельнічае лідэр Аб''яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Адна з галоўных тэм гутаркі – сытуацыя ў апазыцыі. Сярод іншага Анатоль Лябедзька пракамэнтуе апытаньне "Хто ці што можа аб''яднаць беларусаў?"
Слухайце таксама:
Рэпартаж з прэзэнтацыі дыска песень на вершы Сяргея Новіка-Пеюна "Дні лятуць. Песьні з-за кратаў".
У досьледах – залежнасьць ад тэлебачаньня і Інтэрнэту ў Беларусі і сьвеце.
20 лютага 1387 году Ягайла падпісаў грамату аб прывілеях магнатам ВКЛ, якія прынялі каталіцтва.
АБЛОГа беларускага Інтэрнэту.
У "Гукапісе" Аляксандра Памідорава - пра фэстываль"Рок-Каранацыя".
У "Начной чытанцы" - вершы Міхаліны Емяльянавай
Пасьля 23.00:
* "Падарожжы Свабоды " ў Івянец Ягора Маёрчыка.
* "Беларуская Замежжа" пра беларуску зь Віцебску, якая робіць эстрадную кар''еру ў Кіргізстане.
* Агляд лістоў на Свабоду
* У "Вольнай студыі" Міхась Скобла і Леанід Дранько-Майсюк гавораць пра Міхася Стральцова.
Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.