Праграмы / Грамадзкі рэдактар

Мікалай Халезін: “Чаму мы не зьяжджаем зь Беларусі”

16.10.2008 05:49

Грамадзкаму рэдактару гэтага тыдня Мікалаю Халезіну 44 гады. Служыў у войску, кінуў так званы “наргас”, калі зразумеў, што ягонае прызваньне – творчасьць. Працаваў у першых беларускіх незалежных выданьнях, займаўся палітычным кансалтынгам, напісаў некалькі п’ес. А ў 2005 годзе з жонкай Натальляй Калядой арганізаваў Свабодны тэатар – незалежны калектыў, які ня мае ў Беларусі фінансаваньня, уласнай сцэны і памяшканьняў для рэпэтыцый. Цяпер гэта частка міжнароднага праекту, якім апякуюцца Вацлаў Гавэл і Том Стопард. Нобэлеўскі ляўрэат Гаралд Пінтэр аддаў тэатру ўсе правы на свае п’есы. 10 сьнежня 2007 году трупа атрымала прэмію Францускай рэспублікі. А 13 красавiка 2008-га ў Салоніках ім уручылі прэмію «Эўропа – тэатру».


Сёньня Мікалай Халезін разважае пра тое, чаму трупа не жадае пакідаць Беларусь, шукаць прытулку і славы на Захадзе.

– Cябры пытаюцца: “Чаму ты не зьяжджаеш? Навошта сядзіш тут – у цябе ж такія ўмовы ў Эўропе: можаш працаваць, можаш заключаць кантракты. І жыць там – добра, вольна, як ты гэтага хочаш…”

Адказваю: “Не, бо тут жа застаяцеся вы. Застаецца мой любімы бацька. Мой брат. Мае любімыя цешча й цесьць. Ужо з-за гэтага не магу адсюль зьехаць”…

Пытаюцца гледачы: “Чаму вы не ад’яжджаеце? Выступаеце тут на нейкіх затурканых пляцоўках, у нейкіх барах, кватэрах… А ў Эўропе: швэдзкі Каралеўскі тэатар, гэтаксама для вас – лепшыя сцэны Нью-Ёрку, Парыжу…Чаму не зьяжджаеце?”

Адказваем: “Таму што ёсьць вы, і мусім быць побач… Наш абавязак – іграць для вас: няма лепшых гледачоў, чым тыя, якія тут, на радзіме”…

Супрацоўнікі адміністрацыі прэзыдэнта пытаюцца: “Калі вы ўжо зьедзеце?! Каб тое адбылося, можам нават білеты купіць! Вы ж там у такіх умовах, а тут…”

Адказваю: “Не, не магу ехаць туды, таму што там – няма вас. Тых, хто робіць усё для таго, каб у нас былі лепшыя гледачы. Каб яны так добра нас разумелі”. У адказ чую: “Табе абы насьміхацца над намі!” – “Не, мне не да жартачак…”

Але…

Я нават і сам ня ведаю: чым, як пераканаць чынавенства ў сваёй матывацыі заставацца ў сваім доме, не мяняць яго на чужы.

Не магу ўцямна патлумачыць і сябрам: чаму заўсёды вяртаемся сюды і ставім спэктаклі ў паўразбураным пакоі…

Ведайце: адсюль мы паедзем толькі пры адной умове – калі ўзьнікне пагроза ў жыцьці нашым блізкім.

І так жа ня хочацца, каб тая пагроза ўзьнікла…

Так жа ня хочацца зьяжджаць…

Толькі з усіх бакоў усё роўна чуеш: ну чаму ты тут?!

Адказваю ўрэшце так: не пакідаем Беларусі, бо мы й тут – свабодныя.

Нават тут свабодныя – у краіне, дзе грамадзтва яшчэ не пачувае сябе свабодным.



 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: рецензент
16.10.2008 09:36

Потому что в Европе вы никому не нужны без эксплуатации политической белорусской темы и ореола "гонимых" на родине. Достаточно было поссмотреть на ваши радостные лица, когда спектакль разгонял ОМОН (значит, новый скандал). Сразу после падения режима вы будете восприниматься заурядной провинциальной труппой, имя коим -- легион.


Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
16.10.2008 12:33

Паважаныя сябры,
Паглядзіце, калі ласка, мае фотаздымкі з нью ёркскіх гастроляў Мікалая Халезіна і яго ВОЛЬНАГА ТЭАТРУ, якія адбыліся сёлета.

Адчыніце http://fotaby.com/
Клікайце злева 2008 затым Belarus Free Theatre. Калі з'явяцца 5 малых фотак клікайце на першую з іх і потым на вялікую, каб убачыць слайдшоў з ~25 фотаздымкаў.


Імя:: Вітаўт Альгердовіч
16.10.2008 14:23

2рецензент
Спадара Халезіна запрашалі неаднакроць у Эўропу, яго там ведаюць і шануюць. І беларуская палітычная тэма ня мае да гэтага ніякага дачыненьня, шаноўны спадару. Каго й магчыма абвінаваціць у правінцыйнасьці (хаця правінцыйнасьць - гэта не абвінавачваньне, але стан сьвядомасьці) - дык гэта Вас.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb