Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
панядзелак, 06 кастрычніка 2008, Менск 22:07
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
Цяпер у эфіры
Начная Свабода
Real Audio
Windows Media
На выбар
Расклад
Дапамога
ВЫБАРЧЫ ДЗЁНЬНІК
Праграмы
/
Начная Свабода
Начная аБЛОГа, 19 сакавіка
19.03.2008 20:45
Юлія Шарова
На
форумах парталу TUT.by
абмяркоўваюць навіну пра тое, што амбасада Злучаных Штатаў прыпыніла выдачу візаў беларускім грамадзянам. Камэнтары:
“Ну, дачакаліся... Мне ўсё ж цікава, чаго хоча Радзіма ад гэтай амбасады...”
“А што, Бацьку ня страшна, яму ўсё адно ўезд у Штаты забаронены”.
“Пражывем і без Амэрыкі. Няма чаго нас цкаваць і пужаць. Цяпер Амэрыцы ўжо пляваць, што простыя людзі церпяць церазь іхныя амбіцыі. Міністры ды іншыя з розных іхных сьпісаў не стаяць у чарзе па візу, якой ім усё адно не дадуць. То чаго ім яшчэ трэба?”
“Простыя людзі церпяць цераз Сашу, а не цераз замежных ворагаў! Сярэдняя працягласьць жыцьця ў мужчынаў на вёсцы 56 год! Гэта ЗША вінаватыя? Сярэдняя пэнсія па Беларусі 160 даляраў! Зноў ЗША?”
На
сайце “Хартыі’97”
абмяркоўваюць яшчэ адну замежнапалітычную праблему: 472 беларускія чыноўнікі могуць стаць неўязнымі ў Польшчу. Гэта зьвязана з апублікаваньнем справаздачы па выніках дасьледаваньня палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Справаздачу апублікаваў польскі фонд “Свабода і дэмакратыя”. Меркаваньні чытачоў сайту:
“5 год таму трэба было рабіць. Цяпер такімі касмэтычнымі сродкамі не абысьціся”.
“Магчыма, гэта й кепска, што яны ня будуць па замежжы езьдзіць. Цяпер у іх ня будзе перад вачыма прыкладу разьвітых грамадзтваў. Ім ня будзе дзе вучыцца прагрэсіўным каштоўнасьцям. Яны будуць замыкацца ў сабе, утойваць злосьць, а потым помсьціць нам усім...”
“На маю думку, неўязнымі павінны стаць усе беларускія дзяржаўныя службоўцы, за выняткам бадай што настаўнікаў сярэдніх школаў і лекараў (выключна для вандровак у адукацыйных мэтах). Вось тады заварушацца ня толькі прадпрымальнікі”.
Блогер Аляксандар Брэчак на
сайце telegraf.by
аналізуе нядаўнюю падзею: Лукашэнка наняў гуру брытанскай PR-індустрыі Тымаці Бэла для паляпшэньня іміджу Беларусі на Захадзе. Вяртаючыся да гэтай тэмы, блогер разважае:
“...гістарычны досьвед іншых дзяржаваў паказвае: любыя спробы палепшыць толькі вонкавае ўспрыманьне краіны, не зьмяняючы практычна нічога ў сваёй рэальнай як унутранай, гэтак і замежнай палітыцы, ніколі не былі пасьпяховымі. І потым, варта толькі недзе пачаць будаваць для замежнікаў “пацёмкінскія вёскі” і наймаць “тытулаваных” іміджмэйкераў для правядзеньня дарагіх піяраўскіх кампаніяў... Гэта азначае толькі адно – у гэтай краіне лавінай нарастаюць вельмі сур’ёзныя праблемы, якія ўлады ўсімі сіламі стараюцца загладзіць – замест таго каб паспрабаваць іх кардынальным чынам вырашыць. І ўжо зусім безнадзейнай справай ёсьць спроба паляпшэньня іміджу для вонкавага спажываньня нават не краіны, а яе лідэра. Так, паводле сьведкаў, у свой час вобраз брытанскага прэм’ера Маргарэт Тэтчэр быў зьменены цалкам, ад акцэнту да поступу й манеры апранацца. Але толькі яе імідж быў і застаецца вельмі высокім зусім ня з гэтых прычынаў, а ў выніку дзейнасьці ейнага ўраду”.
А чытачы
“Нашай нівы”
абмяркоўваюць перадрукаваную з газэты “Звязда” інфармацыю: у Берасьці дворнікам даплачваюць за злоўленых графіцістаў. Вось адзін з камэнтароў:
“У такіх выпадках штрафы, забароны – учорашні дзень. Графіцісты ўсё роўна будуць займацца сваёй справай. Ува ўсім цывілізаваным сьвеце гэтыя мастакі (сапраўдныя, не бомбэры) працуюць над вонкавым аздабленьнем будынкаў і зарабляюць грошы. Нашыя гарады занадта шэрыя, чаму б не выкарыстаць гэты рэсурс”.
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Іншыя артыкулы на гэтую тэму
“Начная аБЛОГа” – 18 сакавіка
"Начная аБЛОГа" 17 сакавіка
“Начная аБЛОГа” – 14 сакавіка
Начная аБЛОГа 13 сакавіка
“Начная аБЛОГа” – 12 сакавіка
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
Гамафобія: розныя погляды на адну праблему
Добрыя заробкі жонкі выпрабоўваюць шлюб?
Начная аБЛОГа, 14 красавіка
Ці часта беларусы мяняюць прафэсію ў сталым узросьце?
“Менскую вясну” сыграюць музыкі 16 краінаў
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Беларусы карыстаецца Інтэрнэтам больш за французаў?
Чаму апазыцыянэры трапляюць у экстрэмальныя сытуацыі?
Пуцін пахваліў беларускія выбары
Хто дасьць грошы Лукашэнку: Масква ці Захад?
Лукашэнка: Народ яшчэ раз зрабіў гістарычны выбар