Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
пятніца, 22 жніўня 2008, Менск 01:13
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
На выбар
Расклад
Дапамога
ВЫБАРЧЫ ДЗЁНЬНІК
Праграмы
/
Начная Свабода
Начная аБЛОГа, 27 лютага
27.02.2008 20:06
Юлія Шарова
Агляд сеціва.
На
сайце
незарэгістраванага руху “Бунт” зьявілася падборка ўражаньняў наведнікаў паніхіды па Ірыне Казулінай, якая адбывалася сёньня ўначы ў Чырвоным касьцёле.
Выказваньні сабраныя з розных сайтаў і рэсурсаў беларускага сеціва. Вось адно зь іх:
“Жах... Проста жах... Не хацела ісьці на паніхіду, але не змагла не прыйсьці. Унутар касьцёлу не заходзіла, але была доўга каля яго... Шмат людзей... са сьлязамі на вачох... з горам у вачох... На Казуліна было балюча глядзець... А ад выгляду дачок увогуле хацелася самой заплакаць... Бедныя, бедныя людзі... і побач таўклася гэтая гідотная чэрнь, гэтыя хлопчыкі з камэрамі... гэтыя мужыкі ў чорным, якія стаялі і РЖАЛІ, ЯК КОНІ, у жалобным месцы!!!!!!!!!! Я адмаўляюся разумець гэтых людзей, гэтую краіну, гэта вышэй за маё разуменьне, ізноў увесь дзень плачу, НЕ РАЗУМЕЮ, НЕ МАГУ ЗРАЗУМЕЦЬ, НЕ ХАЧУ РАЗУМЕЦЬ!!! Нацыя, вартая свайго правадыра, дакладней, не нацыя, а яе адсутнасьць...”
На
сайце
“Хартыі’97” абмяркоўваюць новы ўказ прэзыдэнта, паводле якога прадпрыемствы, кошт якіх роўны нулю ці адмоўнай велічыні, прададуць за адну базавую велічыню (35 тысячаў альбо 11 эўра).
Камэнтары: “Цяпер ляхтарат будзе ўвесь у роздумах – што б прыкупіць з палучкі: пляшку чарніла ці сьвечкавы заводзік...”
“А гуртавыя зьніжкі? Магу прадаць на “Экспабеле”.
“Калі пакупніка знойдуць... Баюся, што й дарам ніхто ня возьме такое дабро, даведзенае “да ручкі”... У нашай дзяржаве нявыгадна займацца стратнымі прадпрыемствамі. Нават калі і атрымаецца ў нейкага гаспадарніка зрабіць завод рэнтабэльным і квітнеючым, дзяржава адразу ж увядзе “залатую акцыю”, сфабрыкуе справу на ўладальніка і папросту нацыяналізуе прадпрыемства ў скарб Радзімы. Сцэнар вядомы і абкатаны. Сёньня пішацца адзін указік, заўтра іншы... І, здаецца, як па законе, а па сутнасьці ў краіне пануе беззаконьне”.
На форумах парталу TUT.by
абмяркоўваюць
артыкул інтэрнэт-выданьня “Салідарнасць” “Масквічы хацелі пераназваць вуліцу Каліноўскага ў Менску”.
У артыкуле вядзецца гаворка пра тое, што храм Усіх Сьвятых, будаўніцтва якога пачалося ў 2006 годзе, хутчэй за ўсё прапішуць па новым юрыдычным адрасе. Фармальна ён будзе знаходзіцца не на вуліцы Каліноўскага, а на вуліцы Ўсясьвяцкай. Так назавуць безназоўны праезд, што ляжыць цяпер паміж будаўнічай пляцоўкай храму і станцыямі тэхабслугоўваньня. Паводле “Салідарнасці”, маскоўскія фундатары, якія ўклалі грошы ў будаўніцтва, не хацелі, каб храм стаяў на вуліцы, названай імем кіраўніка антырасейскага паўстаньня. А таму былі ідэі наконт таго, каб даць вуліцы Каліноўскага новую назву. Камэнтары ўдзельнікаў форумаў:
“Калі б усё адбывалася не ў Савецкай Беларусі, я б сказаў – плётка. А так – выглядае на праўду...”
“Дарэчы, някепска было б нейкую вуліцу назваць вуліцай Ігната Грынявіцкага дзе-небудзь у Чырвоным бары...”
“Яны хоць памятаюць, хто такі быў Каліноўскі, а палова беларусаў, напэўна, і ня чула...”
Вы хацелі б выказацца?
Імя
*
Горад
E-mail
Камэнтар
*
Перш чым камэнтар будзе пасланы...
правілы форуму
Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Пракамэнтаваць
Іншыя артыкулы на гэтую тэму
“Начная аБЛОГА” – 26 лютага
Начная аБЛОГА, 25 лютага
Начная аБЛОГА, 22 лютага
“Начная аблога” – 21 лютага
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
Гамафобія: розныя погляды на адну праблему
Добрыя заробкі жонкі выпрабоўваюць шлюб?
Начная аБЛОГа, 14 красавіка
Ці часта беларусы мяняюць прафэсію ў сталым узросьце?
“Менскую вясну” сыграюць музыкі 16 краінаў
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Таня Казыра спадзяецца застацца ў ЗША
Полацак: пікет “Не – расейскім імпэрскім помнікам”
Распачалася рэгістрацыя “Маладога фронту” ў Літве
Вашынгтон- Менск: абмеркаваныя шляхі і крокі
Веткаўскі раён: пажар зьнішчыў палову Тумарына