Грамадзтва

Горкі: тысяча подпісаў супраць будаўніцтва АЭС

31.01.2008 16:32

Актывісты антыядзернай групы сабралі больш за тысячу подпісаў жыхароў Горацкага раёну супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі.


Найбольш подпісаў — дзьвесьце семдзесят сем — назьбірала жыхарка Горак, пэнсіянэрка Галіна Мікша.

“Мы будзем зьбіраць подпісы, пакуль улады не адрэагуюць і не пачнуць дыялёг з грамадзкасьцю”, — зазначыў “Свабодзе” адзін з ініцыятараў акцыі Эдуард Брокараў.

Адна зь меркаваных пляцовак для будаўніцтва АЭС знаходзіцца ў Горацкім раёне паблізу вёскі Кукшынава, за 15 кілямэтраў ад Горак, за 50 — ад Магілёва і за 30 кілямэтраў ад беларуска-расейскай мяжы.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: мама трох дзетак Горад:: Беларусь
01.02.2008 02:03

Яднайма намаганні супраць лукатамнай станцыі! Калі змаўчым, як было напачатку з Чарнобылем, будзем вінаваты за ўсё мы самі! Мужыкі - дзе вы?! Эх,жаночая нацыя! Жанчыны, Маці - толькі мы ўратуем нашых дзяцей і нашу зямлю!

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb