Палітыка

Зьмітра Хведарука пакаралі арыштам на 15 сутак

Зьмітра Хведарука вядуць у кабінэт судзьдзі

18.01.2008 12:53

Судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Тацяна Паўлічук асудзіла Хведарука адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. Моладзевага актывіста стандартна абвінавацілі ў тым, што ён нецэнзурна лаяўся.


Хведарука затрымалі ўчора, калі ён выйшаў з суду Цэнтральнага раёну разам зь іншымі наведнікамі. Падчас затрыманьня міліцыянты яго моцна зьбілі.

Актывістку Алену Мядзьведзеву ўчора затрымалі ў Бабруйску і прывезьлі ў Менск. Сёньня раніцаю міліцыянты даставілі Мядзьведзеву ў Цэнтральны суд, але празь нейкі час судзьдзя яе адпусьціў. Аднак потым Алену адвезьлі зноў у РУУС Цэнтральнага раёну забраць свае рэчы. Дзяўчыну вярнулі ў суд і прысудзілі штраф – 30 базавых велічыняў (адзін мільён 50 тысячаў беларускіх рублёў) – за ўдзел у акцыі 10 студзеня. 

Што тычыцца Мікіты Шуцянкова, якога затрымалі ўчора падчас судовых паседжаньняў, то міліцыянты перарабляюць пратаколы. Паплечнікі Мікіты з арганізацыі “Джынс за Свабоду” лічаць, што ён таксама будзе абвінавачаны ў нецэнзурнай лаянцы. 

Зьміцер Хведарук пасьля прысуду
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: niktan
18.01.2008 17:07

Страшная страна. где народ позволяет избивать, бросать в тюрьмы своих детей, лучших из них. Молодые люди не хотят жить во лжи, к которой мы взрослые привыкли и приспособились. Они не хотят уезжать из своей страны, как мы не просим их об этом.А мы их предаем своим нонконформизмом. А судьи - это уже предел. Татьяна Пвличук - как вы можете жить после своих присудов. У вас нет детей, а если и будут они вам этого не простят.


Імя:: watslaw
18.01.2008 18:30

niktan:"А судьи - это уже предел. Татьяна Пвличук - как вы можете жить после своих присудов. У вас нет детей, а если и будут они вам этого не простят."усё заказана,,,калі яна не прысудзіць яна сама апынецца на вуліцы альбо за кратамі."Страшная страна"-краіна цудоўная але стан жахлівы....а ў астатням я з вамі згодзен.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks