Палітыка

З.Хведарука жорстка зьбілі пры затрыманьні ля суду

17.01.2008 19:45

Жорстка зьбіты пры затрыманьні актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук.


Ён выйшаў з суду Цэнтральнага раёну разам зь іншымі наведнікамі. На вуліцы Кірава яго схапілі міліцыянты і кінулі галавой аб падлогу міліцэйскага “варанку”. Ногі хлопца засталіся на асфальце і тады міліцыянты пачалі дзьвярыма іх заштурхоўваць у машыну.

Дзяўчаты і бацькі арыштаваных, якія прыходзілі на суды, пачалі крычаць на вуліцы, каб уратаваць хлопца. Міліцыянты нікому не далі наблізіцца да машыны. Невядома, у якім стане Зьміцер.

Нядаўна ён выпісаўся са шпіталя, дзе знаходзіўся з чэрапна-мазгавой траўмай, пасьля таго як яго зьбілі спэцназаўцы пад час разгону дэманстрацыі “За Незалежнасьць” 12 сьнежня.

Зьмітра Хведарука завезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску, а пасьля ў прыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна. Там знаходзіцца і Мікіта Шуцянкоў, якога раней міліцыянты схапілі каля будынку суду. Суды над імі адбудуцца заўтра.

Сёньня сябра АГП Мікола Сергіенка патэлефанаваў сваім паплечнікам, што за ім сочаць міліцыянты. Потым яшчэ адзін званок аб тым, што за ім ідуць людзі ў цывільным. Пасьля гэтага яго тэлефон ужо не адказваў. Паплечнікі Міколы Сергіенкі мяркуюць, што ён таксама затрыманы і знаходзіцца на Акрэсьціна.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-8 (з 8)
Імя:: zhelezko Горад:: Гомель
17.01.2008 19:56

казлы


Імя:: ABC
17.01.2008 20:30

Мабыць гэтага хлопца вырашылі забіць насьмерць ці згнаіць за кратамі?


Імя:: Юнг
17.01.2008 20:54

Не казлы, гэта малодшы сучонак комплексы свае паказвае. Бо ніхто яго ня ведае, ня прымае, ня любіць, хаця бязьмежнае ўлады мора. Крыві яму хочацца, як д-ру Лектэру


Імя:: БР
17.01.2008 21:26

Может, среди оппозиционеров завелась тайная секта мазохистов?


Імя:: Garadzki Горад:: Менск
17.01.2008 22:05

Ну...нічога іншага я і не чакаў ад міліцыянтаў.


Імя:: Яўген Мурашка
18.01.2008 00:28

Відаць надышоў час на удар адказваць двума. Колькі можна цярпець здзекі?


Імя:: БР
18.01.2008 11:20

@Колькі можна цярпець здзекі?@ Ну, пока терпите уже 14 лет. И всё это время балаболите про "сколько можно".


Імя:: Мірон
18.01.2008 15:42

Стрэльбы хлопчыкі бяры!

Камэнтары 1-8 (з 8)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb