Грамадзтва

С.Парсюкевіча арыштавалі на 15 сутак

14.01.2008 12:10

На 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня арыштаваны Сяргей Парсюкевіч.


У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня адбыўся судовы працэс над актывістам прадпрымальніцкага руху Сяргеем Парсюкевічам зь Віцебску.

Сяргея Парсюкевіча затрымалі ў нядзелю ў Віцебску і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Уначы прадпрымальніка перавезьлі ў Менск.

За ўдзел у акцыі арыштаваныя 23 актывісты. Сярод іх старшыня АГП Анатоль Лябедзька і лідэр аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка. Цяпер яны адбываюць пакараньне у турме на вуліцы Акрэсьціна. Усе атрымалі па 15 сутак арышту.

Студэнтка ўнівэрсытэту фізкультуры Тацяна Цішкевіч арыштавана на 20 сутак.

12 студзеня на 15 сутак быў арыштаваны па пастанове суду сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў.

Шэраг арыштаваных аб’явілі галадоўку пратэсту супраць прысудаў і парушэньняў правоў чалавека.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: ABC
14.01.2008 14:02

Лукашэнку засталося злавіць яшчэ 100 летнюю бабулю [...] Паважаны ABC, перачытайце яшчэ раз нашы “правілы форуму” (вэб-рэдактар).


Імя:: АВС
14.01.2008 14:43

Дзякуй за заўвагу...Больш не буду хуліганіць. Прывітаньне Тані ад Мікалая з Летувы.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb