Грамадзтва

Акцыя прадпрымальнікаў ператварылася ў палітычную

Міліцыя арыштоўвае дэманстрантаў

10.01.2008 20:28

Мітынг прадпрымальнікаў у Менску ператварыўся ў дэманстрацыю, а эканамічныя лёзунгі паступова зьмяніліся палітычнымі патрабаваньнямі.

Сёньня апоўдні на Кастрычніцкай плошчы Менску сабраліся сотні прадпрымальнікаў. Яны прыйшлі, каб выказаць сваё стаўленьне да палітыкі ўладаў адносна малога бізнэсу ў Беларусі. 

Паводле падлікаў удзельнікаў акцыі, супрацоўнікаў міліцыі і назіральнікаў, у мітынгу і шэсьці ўдзельнічалі агулам больш за дзьве тысячы чалавек. Прэвэнтыўна супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі актывістаў прадпрымальніцкага руху. Спэцназаўцы ў цывільным сачылі падчас акцыі за лідэрамі палітычных партый.

Лідэра “Пэрспэктывы” Анатоля Шумчанку і яшчэ некалькі прадпрымальнікаў дэлегавалі на перамовы ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі. Тым часам на плошчы адбываўся мітынг, у якім удзельнічалі ня толькі прадпрымальнікі, але й палітыкі. Анатоль Лябедзька заявіў:


“Калі вы працягнеце сваю барацьбу, то заўтра вы знойдзеце сотні тысячаў прыхільнікаў сярод звычайных грамадзян, якія сёньня прыйшлі на рынкі ў Ждановічах, у Барысаве, Салігорску і ўбачылі пустыя паліцы. Празь месяц яны адчуюць гэта. Нядаўна вы праявілі вялізарную мужнасьць. Упершыню з 1996 году некалькі тысяч людзей прыйшлі на пляц Незалежнасьці. І гэта была ваша маленькая першая перамога”.

Аляксандар Мілінкевіч сказаў:

“Некаторым здаецца, што калі прадпрымальнікаў сотні тысячаў, то столькі ж іх павінна быць на вуліцы. У ніводнай краіне так не было. Заўсёды выходзяць самыя сьмелыя. Самыя мужныя. І іх меншасьць. Але гэтая меншасьць мае вялікую маральную перавагу. Таму я ўдзячны тым, хто тут ёсьць, і лічу гэта пэўнай перамогай. Людзі разумеюць, што бязь зьменаў палітычных у краіне ня будзе і зьменаў эканамічных”.


Прадпрымальнікі ня сталі чакаць дэлегатаў на плошчы і вырашылі прайсьці да будынку адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Яны занялі праезную частку праспэкту Незалежнасьці, перакрыўшы дарожны рух. Некалькі супрацоўнікаў ДАІ ўгаворвалі людзей сысьці, але калі кіроўцы аўтамабіляў пачалі сыгналіць на знак салідарнасьці з прадпрымальнікамі, гэта надало апошнім рашучасьці. Натоўп стаў павялічвацца і на некалькі хвілін цалкам перакрыў дарожны рух.


Потым дэманстранты вызвалілі дзьве паласы, каб не замінаць спэцтранспарту. На вуліцы Энгельса спэцназаўцы перакрылі вуліцу і пачалі выціскаць людзей у бок праспэкту.

У выніку людзі калёнай пайшлі па праезнай частцы ў бок плошчы Незалежнасьці, заняўшы ўвесь правы бок праспэкту. Яны скандавалі: “Работу!”, “Свабоду!”, “Жыве Беларусь!”

На плошчы Незалежнасьці дэманстранты зноў перакрылі дарожны рух на некалькі хвілінаў. 



Дэманстранты дэлегавалі ўдзельнікаў акцыі на перамовы ў Дом ураду. Там ля помніка Леніну стаў ланцуг спэцназаўцаў, але прадпрымальнікі з плошчы не сышлі.

У пастарунках тым часам застаюцца прэвэнтыўна затрыманыя актывісты прадпрымальніцкага руху Алег Шабетнік у Рэчыцы і Алесь Макаеў у Менску, а таксама Аляксандар Цацура і Ўладзімер Шыла з Салігорску.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: БР
10.01.2008 21:49

Баран: "Заўсёды выходзяць самыя сьмелыя. Самыя мужныя. І іх меншасьць" Интересно, повторил бы Баран эти слова перед митингом НДП Германии???


Імя:: БР
10.01.2008 21:51

Почему то "предприниматели" абсолютно плюют на обычных людей. Казалось бы, причём тут обычные водители? Кому хуже от перекрывания улиц? Хуже обычным белоруссам. Спрашиватся, ей заказ выполняют "предприниматели", действуя по принципу "чем хуже - тем лучше"?


Імя:: Кактус
11.01.2008 00:18

А что предприниматель не обычный беларус?Молодцы что не побоялись митинговать в нашем государстве.А БР сидел перепуганный в автобусе.


Імя:: Виталь
11.01.2008 00:39

А я веру у нашу перамогу ужо у гэтым годзе, толькi трэба каб усе выходзiлi!


Імя:: Magenta
11.01.2008 00:57

Ссылки на подробную информацию тут http://community.livejournal.com/minsk_by/4403982.html Оставляйте в посте свои комментарии. Пока не закрыли ЖЖ нужно поднять пост в топы.


Імя:: Pit Горад:: Ottava
11.01.2008 01:13

Цікава, а што тыя ж прадпрымальнікі не з'яўляюцца звычайнымі людзмі. У іх таксам ёсьц сем'і, дзеці, якіх трэба карміць. Прабачце, здаецца, што калі ў іх стаіць праца, калі ім перашкаджаюць працаваць, то ім добра. Лагічна, што і ў іх няма прыбытку, няма абароту. Штож тут добрага? І аб якім заказе ідзе гаворка? Не бачу не якай логіцы! Але па вашых выказваннях-БР-зразумела, што вы кожны дзень глядзіце БТ, бо там таксама ніколі няма неякай логіцы!


Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Г
11.01.2008 05:40

Віталю. А я веру ў існаваньне марсіян. Толькі трэба, каб прыляцелі.

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ