Палітыка

Павал Казлоўскі: “Масква нешта рыхтуе Беларусі”

02.01.2008 19:30

На навагодняе пытаньне Радыё Свабода адказвае былы міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі.


Што адбудзецца ў вашым жыцьці, у Беларусі, у сьвеце ў 2008 годзе?

“У 2008 годзе будзе жаніцца малодшы сын, унукі падрастаюць, старэйшаму зь іх ужо 19-ты год. Таму жыцьцё ідзе добра, стабільна. Што да падзей у краіне і ў сьвеце — гэта цяжка прадказаць, але вялікія зьмены могуць чакаць і Беларусь.

Я пад Новы год быў у Маскве, віншаваў свайго калегу, цёзку Паўла Грачова, якому споўнілася 60 гадоў. Гутарыў там шмат з кім, і агульная думка такая, што Ўладзімер Пуцін сур’ёзна нацэлены на тое, каб саюз Расеі і Беларусі з мары перайшоў у рэальнасьць. Мае суразмоўцы казалі пра саюз, у якім Пуцін будзе прэзыдэнтам, Лукашэнка атрымае добрую пасаду, таксама будуць задзейнічаныя іншыя расейскія палітыкі. Апошняя іх сустрэча ў Менску, калі была доўгая гутарка сам-насам, падкрэсьлівае гэты варыянт.

Паводле зьвестак, не зусім з гэтым згодны Лукашэнка. Ці пагодзіцца ён у далейшым? У навагоднім віншаваньні ён сказаў, што Беларусь як сувэрэнная краіна адбылася. Магчыма, будзе саюз паводле эўрапейскага варыянту, але, мяркую, гэта сур’ёзныя пляны, Расея сапраўды нешта зноў рыхтуе. Гэты год пакажа: альбо Беларусь увойдзе ў саюз з Расеяй, альбо размовы пра яго канчаткова страцяць сэнс”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Mikola
03.01.2008 11:29

Нейкі саюз з Расеяй для РБ гэта смерць і новая калянізацыя. Расея саму хутка у губерніі прыме Кітай. Месца Беларусі у ЭЗ і НАТО, а не сярод сваіх прыгнятальнікаў.


Імя:: Ян
03.01.2008 12:32

Гэты варыянт страшней за дзьве расейскія ваенныя базы. Зноў Люблінская Вунія і Севера-Западный край? А як міжнародныя гарантыі сувэрнітэту для Беларусі? Ці як у1937-м?


Імя:: Лысевіч Міхаіл Горад:: Ліда
03.01.2008 15:21

Нiколi i нiчога добрага ад Расеi чакаць не варта. Гэта у iх ,так бы мовiць, на генетычным узроунi нянавiсьць да нас, да нашай незалежнасьцi. Няма асаблiва часу тлумачыць глыбiню гэтага пытаньня, ды i шмат пра гэта ужо было сказана. Галоуная iх мэта - наша залежнасьць ад ix, а значыць нацыянальная смерць. Прауда яны называюць гэта спрадвечным сяброуствам, гiстарычна-вызначаным прыярытэтам дзьвюх народау. У гэтых варунках мы павiнны быць лiтвiнамi, быць пiльнымi i памятаць - наша Лiтва (Беларусь) адна, i нiшто не здолее яе замянiць.


Імя:: Алесь
05.01.2008 11:24

Жахлівыя пэрспэктывы.

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ