Блогі / Віталь Цыганкоў

Гэтым разам абышлося?

15.12.2007 13:28

Ух, абышлося. Ці – дакладней сказаць – “гэтым разам абышлося?”

Магчыма, менавіта так можна абазначыць рэакцыю многіх беларусаў на вынікі візыту ў Менск Уладзімера Пуціна. Прэзыдэнт Расеі паляцеў назад, і мы не прачнуліся ў іншай дзяржаве, ня страцілі незалежнасьць, не апынуліся ў роспачы і адчаі.

Зразумела, “добра інфармаваны аптыміст” можа сказаць – мы ж ня ведаем, што засталося “за кадрам”, пра што чатыры гадзіны гаварылі паміж сабой такія “шчырыя сябры”, як Пуцін і Лукашэнка. Я, канешне, разумею – “раскоша чалавечых зносінаў” і ўсё такое... Сэрца аматара горных лыжаў Пуціна было растопленае наведваньнем гарналыжнага курорту “Сілічы”, што вырас на раўніннай беларускай зямлі. Можа, з-за гэтага, гаворачы старой савецкай мовай, перамовы прайшлі ў “цёплай, дружалюбнай атмасфэры”?...

... Неяк у 2002 годзе давялося быць на саміце СНД у Кішынэве. Прыехаў я туды на некалькі дзён раней і за гэты час з дапамогай калегаў захапіўся мясцовымі праблемамі (зразумела, у той ступені, у якой гэта магчыма для “турыста”). Уразіла, якімі аб’ёмамі і зь якой зацятасьцю малдоўскія СМІ разважалі пра тое, што скажа Пуцін наконт тады яшчэ вельмі гарачага прыднястроўскага канфлікту. Падрабязна разглядаліся ўсе аспэкты асабістых дачыненьняў Пуціна і малдоўскага прэзыдэнта Вароніна, выкладалася, якія меркаваньні пра малдоўскі канфлікт маюць іншыя кіраўнікі Расеі – карацей, складалася поўнае ўражаньне, што менавіта сонечны Кішынэў – гэта пуп Зямлі, а ў Крамлі сну ня ведаюць, думаючы не пра ЗША, Кітай ці Францыю, а – пра Малдову.

У глыбіні душы я быў глыбока абураны. Бо я ж ведаў, што сапраўдны пуп Зямлі – гэта Беларусь і што крамлёўскія жыхары дрэнна сьпяць выключна з-за штодзённых думаў пра нашу сінявокую. Ці то вызваліць яе мараць, ці захапіць... Ну а калі бяз жартаў, то пасьля той кішынэўскай навукі я стаў больш абачліва ставіцца да нашай “беларусацэнтрычнасьці”, калі нам здаецца, што ўсе замежныя палітыкі, пакінуўшы астатнія справы, жывуць толькі нашымі сьціплымі ў сусьветным маштабе праблемамі.

Колькі можна жыць у падвешаным стане, у адчуваньні, што прыезд крамлёўскага госьця можа кардынальна зьмяніць лёс тваёй дзяржавы?
Тым ня менш прызнаюся, што напярэдадні візыту Пуціна я разам з тысячамі беларусаў адчуваў нейкую няўцямную занепакоенасьць. Халодны аналіз падказваў, што няма ніякіх лягічных палітычных падставаў для хваляваньня, што абодвум лідэрам цяпер ніякага аб’яднаньня ня трэба, што абодва бакі даўно паставілі свае чырвоныя сьцяжкі па ўсіх межах праекту “саюзная дзяржава”, што анэкдатычная актыўнасьць Паўла Барадзіна ўяўляе інтарэс хутчэй для гумарыстаў, чым для палітыкаў. Разумееш, што ўсе гэтыя “ўцечкі інфармацыі”, паводле якіх “Пуцін стане прэзыдэнтам “саюзнай дзяржавы”, а Лукашэнка – сьпікерам парлямэнту”, адлюстроўваюць хутчэй не палітычную рэальнасьць, а неадэкватнасьць расейскага разуменьня Беларусі і канкрэтна асобы А.Р. Лукашэнкі.

Усё гэта праўда, але з падсьвядомасьці не зьнікала – “а раптам”? І гэта брыдкае “А раптам?” разьядала ўсе мудрыя і правільныя высновы.

А тут яшчэ лямант вечных касандраў, пазыцыя якіх, заўважу, псыхалягічна заўсёды выйгрышная. Калі сапраўды здарыцца нешта кепскае, яны скажуць – “мы ж казалі!”, а калі не, то – “нічога ня здарылася дзякуючы таму, што гэта мы прадухілілі”.

І самае крыўднае, што для гэтага дурацкага і нелягічнага “а раптам?” былі свае, ня менш рацыянальныя падставы. У нашым ранішнім эфіры, у перадачы “Бліц-аналіз” вельмі слушна сказаў пра гэта Андрэй Дынько: “Прадказаць пагрозы дзяржаўнасьці ў краіне, дзе няма прадказальных дзяржаўных інстытуцыяў, вельмі цяжка. Найбольшая пагроза ідзе ад таго, што беларуская дзяржаўнасьць падмацаваная не інстытуцыямі, не культурай, не грамадзянскай супольнасьцю, а ўсяго толькі рэжымам, завязаным на аднаго чалавека. Пакуль усе нітачкі вядуць да аднаго чалавека, то ясна, да каго зьвяртацца тым, хто хоча гэтую незалежнасьць адабраць”.

І гэтая жорсткая канстатацыя і ёсьць самае крыўднае. Крыўдна, што за 17 гадоў незалежнасьці грамадзтва ўсё яшчэ адчувае яе нетрываласьць, дапускаючы (нават у думках) магчымасьць страты дзяржаўнасьці. Колькі яшчэ гадоў мы будзем уздрыгваць пры кожным паведамленьні пра беларуска-расейскія сустрэчы на вышэйшым узроўні, рассаджвацца ля тэлевізара і лавіць кожную сэкунду рэпартажаў з сустрэчы прэзыдэнтаў? Колькі можна жыць у падвешаным стане, у адчуваньні, што прыезд крамлёўскага госьця можа кардынальна зьмяніць лёс тваёй дзяржавы? Мне гэта надакучыла! А вам?

Многія філязофскія тэорыі кажуць, што думка – матэрыяльная, сьвет – гэта тое, што мы пра яго ўяўляем. “Думай пра добрае!” – ня толькі словы зь песенькі, гэта прынцыповы жыцьцёвы падыход. Згадзіцеся, перш чым чалавек нешта гатовы зрабіць, ён “пракруціць”, “дазволіць” гэта ў сваёй галаве. Дык давайце ня будзем засьмечваць сваю галаву пустымі і нэгатыўнымі думкамі..
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-9 (з 9)
Імя:: drakakhrust
15.12.2007 14:23

Слушна. Але параўнальны падыход, зададзены тваёй узгадкай пра Малдову, дазваляе паставіць пытаньне глыбей, чым гэта робіць Дынько. А, скажам, казахская дзяржаўнасць хіба таксама не "падмацаваная не інстытуцыямі, не культурай, не грамадзянскай супольнасьцю, а ўсяго толькі рэжымам, завязаным на аднаго чалавека"? Але таму чалавеку і ў галаву не прыходзіць гуляцца ў саюзную дзяржаву. А беларускаму - прыходзіць. Ці таму, што проста так не пашанцавала Беларусі, ці таму што Лукашэнка - дзіця свайго грамадзтва, якое таксама гуляецца з гэтай ідэяй?


Імя:: Цыганкоў Горад:: Менск
15.12.2007 15:23

Безумоўна, “Лукашэнка - дзіця свайго грамадзтва, якое таксама гуляецца з гэтай ідэяй” Я, прынамсі, не хацеў бы здымаць адказнасьць з грамадзтва, якое ў развагах некаторых людзей традыцыйна “нявіннае”, і толькі стала ахвярай “зламысных” палітыкаў. Інтэграцыйныя гульні пачаў яшчэ Кебіч, большасьць і тады гэта падтрымлівала, так што ня толькі ў асобе першага прэзыдэнта справа. Праблема ў тым, што ўлада зараз дае розныя “мэсіджы” – то яна інтэгратар, то спэцыфічны незалежнік, і пэўная частка грамадзтва ня ведае, як рэагаваць. Тэма вечная, не хацелася б яе разьвіваць, -- хацелася б “публіцыстычна-эмацыйнымі” сродкамі ў сілу сваіх здольнасьцяў давесьці банальную думку, што нашы думкі і ствараюць наш сьвет. Калі б самі беларусы не сумняваліся ў трываласьці незалежнасьці, у ёй бы не сумняваліся і нашы ўсходнія суседзі...


Імя:: Светлана Горад:: Минск
15.12.2007 16:43

Я в Беларуси живу 20 лет - мои родители, белорусы из Казахстана, послали меня учиться на родину. Теперь я неплохо знаю ситуацию и её предисторию. Поэтому странно читать такие, мягко говоря, неуважительные к белорусскому народу рассуждения сотрудников Радио Свобода. Белорусов 200 жестоко русифицировали, свезли лучших представителей народа в Сибирь и Куропаты, закрыли все белорусские школы в городах - а теперь им цинично говорят: "Вы же такие, русскоязычные и пророссийские, и президент у вас такой, чего же вы хотите?" Я своих детей вожу в белорусскую гимназию, может, мой сын когда-нибудь заменит горе-аналитика Дракахруста на вашаем Радио...


Імя:: Дмитрий
15.12.2007 19:07

А кто больше всех панику наводил в Беларуси? Так ведь белорусская оппозиция. Больше никто. Еще пара-тройка журналистов. Остальным эта суверенность белорусская "по барабану". В этом и состоит вся сермяжная правда и ценность этого государства: то, что не выстрадано, не ценится. Белорусы за свою государственность не боролись. А с какой тогда стати они будут тревожится о ее потери?


Імя:: Юрий Воронежцев Горад:: Гомель
15.12.2007 20:01

По-моему, лучший материал о пресловутом визите из всего того, что появилось до сих пор. Реакция трезвого профессионала. К сожалению, пришлось услышать и прочитать слишком много истеричных слов и криков, не способствовавших росту авторитета оппозиционных лидеров в их базовой электоральной среде. Я уже не говорю о "простых людях". А это совершенно недопустимо для людей, считающих себя политиками национального масштаба.


Імя:: Alies'
16.12.2007 07:41

Hacew napisac', shto pahroza Belarusi isnue, alie isnue ne pahroza. Isnue zalezhnasc' belaruskaha rezhyma ad rasejskaha. Kropka. Pakul' Lukashenke sjadzic', jak na ihle na shmat-mil'jardnyh ulivanniah z Rasei isnue hetaja zalezhnasc'. Bez vysvabadzhennia belaruskaha biznesa, bez rasputvannia padatkavaj systemy, bez vysvabadzhennia belaruskaha hramadstva ad hetaha rashenniaw Halownaha Rybavoda i Arhitektara krainy Belarus' budzie znahodzicca u zalezhnasci. I nafta Chaveza z Ahmanidedzhadam ne vyratue hetaha durasa i nas z im. Kozhny hod Belaruskaja pramyslovasc' strachvae svayu kankurentazdol'nasc' z-za paralichu biznesu u soc liahery Lukashenki. Heta znachycca kozhny hod my apynaemsia usio men'sh zdol'nymi baranic' siabie. Jak zaraz pryvatyzujuc' biznesy? Davodziac' ih da bankructva i kupliayuc' za hrashy. Vos' hetae zh samae adbyvaecca i z krainaj. Belarus idze da bankructva i niavoli. I kali vam havaryc' pra heta nadakuchyla - zapliuschyce vochy i marce ab tym, shto usio budzie dobra. Taksama vaz'mice u ruku zvanochak i zvanice, kab liahchej bylo medytavac'. A potym nahadajce sabie pra Tybet.


Імя:: Галіна
16.12.2007 12:54

Разгадка загадкавага страху беларусаў страціць сваю дзяржаву можа быць зусім простая. Таямнічасьць у выбары персанальна лідараў у Расеі. Амэрыканцы, паглядзіце, ведаюць сваіх кандыдатаў у прэзідэнты больш чым за год да выбараў, а Расея абвяшчае за пару месяцаў да галасаваньня. Беларусы, баяцца раптам ізноў на Лукашэнку паглядзіць Расея. А Лукашэнка чакае, а раптам яго абвесьцяць Расейскім царом. Правярнуўшы пры гэтым нейкія камбінацыі з Саюзнай Дзяржавай. Да апошняга не губляе надзею. Інакш бы, ён, са сваім "харызматычным" характарам, даўно б, так як і Назарбаеў, уладарыў без усялякіх лёзунгаў пра аб'яднане з Расеяй. Ці не думаеце вы, што Ён , Лукашэнка, зараз так проста падзееліцца, хоць з кім уладаю, нават з "рассейчкім братам"?!


Імя:: Павлентій Горад:: Полтава
16.12.2007 19:10

Дмитрий а нафиг вам тогда ходить на этот сайт с такими взглядами?


Імя:: Цыганкоў
17.12.2007 16:00

2 Галіна Здаецца, "загадкавы страх беларусаў страціць сваю дзяржаву" не залежыць ад таямнічасьці выбару расейскага лідэра. Страх гэты жыве пэрманэнтна, а ня толькі падчас выбарчай кампаніі ў Расеі. Калі б Пуцін прыяжджаў два гады таму, рэакцыя ў Беларусі напярэдадні візыту была б тая самая. Мне так здаецца...

Камэнтары 1-9 (з 9)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ