Палітыка

Булгакаў: “Лёс саюзнай дзяржавы цяпер на валаску”

11.12.2007 13:30

Пераемнікам Пуціна на пасадзе прэзыдэнта Расеі абвешчаны цяперашні першы віцэ-прэм’ер Дзьмітры Мядзьведзеў. Якой можа стаць вонкавая палітыка Расеі? Якую пэрспэктывы чакаць беларуска-расейскія дачыненьні?


На гэтыя пытаньні адказвае рэдактар Часопіса “Архэ” Валер Булгакаў.

Цыганкоў: “Пра што кажа выбар Пуціна, якой можа стаць палітыка Расеі ў найбліжэйшыя гады? У якой ступені менавіта Дзьмітры Мядзьведзеў будзе яе вызначаць?”

Булгакаў: “На паведамленьне пра Мядзьведзева ўжо імгненна адрэагавала біржа, каціроўкі акцыяў “Газпрому” адразу павялічыліся на 3 працэнты, і таму найперш напрошваецца эканамісцкае тлумачэньне. Фігура Мядзьведзева пакліканая ўмацоўваць статус Расеі як рэгіянальнай звышдзяржавы пра дапамозе эканамічнага росту.

Асоба Мядзьведзева на чале Расеі, відавочна, ня будзе палохаць заходніх інвэстараў – магчыма, наадварот, будзе прыцягваць глыбейшую інтэграцыю Расеі з заходняй эканамічнай супольнасьцю.

Што тычыцца другога пытаньня – наколькі гэтая фігура самастойная і ці валодае патэнцыялам для ўласнай палітычнай гульні, то досьвед расейскай палітыкі паказвае, што немагчыма гарантаваць, што чалавек, стаўшы першай асобай у дзяржаве, не пачне гуляць уласную гульню і больш за тое, ня будзе імкнуцца легітымізаваць свой статус праз збэшчваньне іншых былых кіраўнікоў”.

Цыганкоў: “Якой можа быць палітыка Мядзьведзева ў дачыненьні да Беларусі? Якую лінію можа праводзіць чалавек з ягонай біяграфіяй, адукацыяй, палітычным “бэкграўндам”?

Булгакаў:
“Я б сказаў, што лёс саюзнай дзяржавы цяпер на валаску. Спадара Лукашэнку і ўсю палітычную адміністрацыю Беларусі чакаюць цяжкія часіны. Бо існуе вялікая верагоднасьць таго, што дагэтулешнія правілы гульні і ўзаемаадносінаў будуць досыць радыкальна перагледжаныя. Магу меркаваць, што Мядзьведзеву ня будзе патрэбна так званая “саюзная дзяржава” для легітымацыі ці ўмацаваньня свайго статусу на расейскай палітычнай сцэне.

Статус-кво, якое больш пажаданае беларускаму закасьцянеламу палітычнаму рэжыму, будзе парушанае. Якім чынам, якія праявы парушэньня гэтага статус-кво мы будзем назіраць, -- гэта пытаньне адкрытае. Але я думаю, ня будзе таго, “што раньш было”. Таму пэўныя неспадзяванкі, правісаньні у так званых “саюзных адносінах” нас чакаюць наперадзе.

Расея ў адносінах будзе прэтэндаваць на статус вядучага і ставіць Беларусь у статус вядзёнага, будзе спрабаваць паставіць Лукашэнку на тое месца, якое бачыцца аналітыкам і палітыкам з Крамля”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Mikalai Горад:: Litva
11.12.2007 14:00

Беларусь ужо 200 ракоў была калёніяй Расеі, таму лезці яшчэ раз у пятлю да расейскі гультаёў і п'яніц няма аніякага сэнсу. Расея тэхналягічна і палітычна вельмі адсталая краіна, яна не у стане карыстацца тымі землямі якія мае і напэўна хутка кітайцы акупуюць яе да Урала нават без вайны. Гульні А. Лукашэнкі у аб'яднаньні з расейскімі каланістамі скончацца неблагой вайною у цэнтры Усходняй Эшропы дзе мы белаэмігранты будзем змагацца з каланістамі з падтрымкай НАТО.


Імя:: Korj Горад:: Менск
11.12.2007 15:27

Спадар Булгакаў, мне падаецца, дрэнна сочыць за расейскай сытуацыяй. Патрэбна была б гiстэрыка з "референдумом по плану Путина", каб ён проста зыйшоў, а прыйшоў добры Медведев?! Мой прагноз супрацьлеглы - праз 3 днi будзе падпiсаны першы акт аншлюсу, луку прымусяць прызначыць рэфэрэндум па абьяднаньнi на люты, каб да "выбараў" Медведева ужо быў станоўчы вынiк у Беларусi - на "выбары" пойдуць пад лёзунгам "Медведев - президент России, Путин - президент Союза", пасьля "выбараў" здымаецца заканадаўчая перашкода рэферэндуму у расеi (за год паперад выбарамi - нельга, таму яшчэ не далучылi) - хоць праз тыдзень праходзiць рэфэрэндум, нават яшчэ да iнагурацыi Медведева, каб не мог чаго ўчынiць раптам. I ўсё. А Булгакаў тут неба ў адамантах убачыў...

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ