Грамадзтва

Саюз палякаў Беларусі атрымаў узнагароду ў Польшчы

28.09.2007 09:15

Радыё Свабода, Варшава

У Варшаве скончыўся ІІІ Зьезд палякаў з-за мяжы, у якім узялі ўдзел каля 300 дэлегатаў. У часе зьезду Саюз палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам непрызнаванай беларускімі ўладамі старшыні Анжалікі Борыс атрымаў адмысловую ўзнагароду за заслугі для Палёніі.

Спадарыня Борыс падзякавала польскім ўладам за прыняцьцё “Закону аб Карце паляка” і за падтрымку палякаў, якія жывуць у Беларусі, бо, паводле яе словаў, менавіта дзякуючы гэтай падтрымцы “СПБ надалей можа дзейнічаць”.



Анжаліка Борыс на зьезьдзе палякаў
 
 
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb