Грамадзтва

Валянтэры рыхтуюць альтэрнатыву “Лініі Сталіна”

16.08.2008 17:19

Пад Паставамі на Віцебшчыне ўдзельнікі міжнароднага валянтэрскага летніку вывучаюць абарончыя збудаваньні часоў Першай усясьветнай вайны, а таксама займаюцца добраўпарадкаваньнем старых габрэйскіх могілак.

Паводле Антона Астаповіча, старшыні Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, валянтэрскі летнік гэтая грамадзкая арганізацыя сёлета ладзіць упершыню. Цягам трох тыдняў на Пастаўшчыне разам працуюць валянтэры зь Беларусі і Польшчы.

Як распавёў спадар Астаповіч, летнік праводзіцца ў межах міжнароднай праграмы “Memoria”, скіраванай на захаваньне гістарычнай спадчыны Эўропы. Менавіта цікаўнасьць да гісторыі аб’яднала ўдзельнікаў летніку – школьнікаў, студэнтаў і людзей ужо сталага веку, сярод якіх і бізнэсовец, і настаўніца, і юрыст, і супрацоўнік кінастудыі.

Аб’екты для валянтэрскай дзейнасьці, паводле Антона Астаповіча, таксама былі абраныя невыпадкова:

“Гэты ж год юбілейны: 90 год ад сканчэньня Першай усясьветнай вайны. Вось тут, адразу за Паставамі, ішла лінія фронту. Захаваліся цудоўныя фартыфікацыйныя ансамблі, нямецкія збудаваньні! Зараз усе носяцца з “Лініяй Сталіна”, піяраць яе, зрабілі балаган нейкі. А тут – сапраўдная, унікальная баявая лінія, палітая крывёй на працягу амаль чатырох год, бо тут амаль чатыры гады стаяў фронт, і яна забытая, занядбаная! Я хачу, калі мы зьбярэм тут увесь матэрыял, перадаць яго ў міністэрства культуры, каб абвясьцілі гэтае месца культурна-гістарычнай каштоўнасьцю”.

А.Астаповіч распавядае, што мясцовыя ўлады нават не здагадваліся пра тое, што старыя абарончыя збудаваньні варта захоўваць, бо зь цягам часу яны могуць стацца выбітным турыстычным аб’ектам. Нешта падобнае сталася і з яшчэ адным аб’ектам клопату валянтэраў – старымі габрэйскімі могілкамі. Пару год таму цэнтр Паставаў быў грунтоўна добраўпарадкаваны да рэспубліканскага Сьвята беларускага пісьменства, якое тут праводзілася, а да ускраінных аб’ектаў ні рукі, ні бюджэтныя грошы так і не дайшлі.



Валянтэры добраўпарадкавалі могілкі, якія ў апошні час ужо неаднойчы рабаваліся “чорнымі капальнікамі”, і сфатаграфавалі ўсе надмагільныя камяні, каб перадаць здымкі для ідэнтыфікацыі ў менскі Музэй габрэйскай гісторыі і культуры.

Дзейнасьць летніку прыцягнула ўвагу журналістаў: для сябраў БАЖу быў арганізаваны адмысловы прэс-тур у Паставы ў межах медыякампаніі “Журналісты за гістарычную спадчыну”. Цягам трох дзён прадстаўнікі СМІ працавалі разам з валянтэрамі.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Mikola Горад:: Litva
16.08.2008 19:16

Ніякай лініі абароны Сталіна ў Беларусі не назіралася, бо з пачаткам вайны Сталін кінуў у Брэсьці дзве элітныя дывізіі парыцца пад бомбамі немцаў, а дывізіі НКВД папярлі першымі да Масквы і нават не ўсьпелі растраляці зэкаў у брэсцкай турме ім прышлося самым выбіваці дзверы камэр і ўцякаці хто куды пад пулямі немцаў. НКВД-зісты ад страху перад немцамі так беглі з Беларусі што спачатку аж да масквы не растрэльвалі з кулямётаў беглую Чырвоную армію, У выніку ў Беларусі здалося немцам ўсё сталінскае войска, што проста не хацела ваяваці за бальшавікоў, а раз'юшаны правадыр усіх народаў за гэта загадаў растраляці кожнага дзесятага афіцэра з Беларускай вайсковай акругі як здраднікаў з тых што дабеглі да Масквы. Аб чым тут застаецца плясьці моладзі? Як Гітлер абдурыў Сталіна і як Чырвоная армія ўцякала да Масквы па прыкладу фельдмаршала Кутузава і колькі ахвяр такая геніяльная расейская стратэгія каштавала.


Імя:: Дмитрий Горад:: г.Минск
17.08.2008 00:41

"В Советском Союзе эти укрепрайоны официально не называли «Линией Сталина». Так их именовала только немецкая пропаганда и западная пресса.
... После присоединения к СССР в 1939-40 Западной Белоруссии, Западной Украины, Прибалтийских республик и Бессарабии «Линия Сталина» была законсервирована, и на 300 километров западнее стала возводиться новая Линия Молотова."
Источник: ru.wikipedia.org/wiki/Линия_Сталина


Імя:: валянціна Горад:: верхнядзвінск
21.08.2008 23:25

вельмі зацікавіла сама інфармацыя.Хацелася
б мець кантакт з арганізатарамі летніку.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной: