Палітыка

В.Івашкевіч: “Падліку галасоў ня будзе”

15.08.2008 12:10

30 жніўня адбудзецца пашыраны Сойм Партыі БНФ, які вызначыць далейшыя дзеяньні гэтай арганізацыі.


У сходзе будуць удзельнічаць сябры сойму, кандыдаты на дэпутатаў ад БНФ, кіраўнікі рэгіянальных прадстаўніцтваў партыі, паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

“Мая пэрсанальная пазыцыя: мы павінны абвясьціць, што выбары дэмакратычна несумленныя і, самае галоўнае, што няма кантролю за падлікам галасоў. Гэта значыць, што падліку галасоў ня будзе, а будуць напісаныя загадзя падрыхтаваныя лічбы. У сувязі з гэтым я лічу, што АДС і БНФ павінны абвясьціць байкот і даць загад сваімі кандыдатам зьняцца. Чаму не адразу? Каб мець магчымасьць выступіць у дзяржаўных СМІ”, — заявіў Віктар Івашкевіч.

“Я ведаю, што ёсьць іншая пазыцыя: удзельнічаць у выбарах да канца пры любых умовах. Я лічу гэта памылковым, бо ўсё ўжо перадвырашана. Мы павінны рабіць свае адказныя палітычныя рашэньні, а не спадзявацца, што ўлада пашкадуе нас і ня будзе рабіць рэпрэсіяў, што раптам 1—2 сябраў БНФ уключаць у Палату, каб паказваць эўрапейцам, што ў нас дэмакратычныя выбары”, — зазначыў адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Зьміцер.
15.08.2008 12:45

Кіраўнікі так званай апазыцыі не ў сілах абвясьціць байкот, бо добра ведаюць, што не маюць дастатковага аўтарытэта сярод сяброў партый. Агенты ўплыву робяць сваю гнюсную справу.


Імя:: Mikola Горад:: Litva
16.08.2008 08:21

Малайчына пан Віктар, што зразумеў палітычны расклад спэцапэрацыі Выбары-2008. Цяпер засталося ўсяму БНФ вырашыць што рабіці - ці ганебна ўдзельнічаць у фарсе выбараў,ці ўступаці ў грамадзянства БНР усім дарослым беларусам і рабіці новыя выбары пад сьцягам БНР і наглядам ААН? Бяда толькі што такія палітыкі як з палітбюро АДС у прэзыдэнткі БНР І. Сурвілы
не атрымаюць нават месцаў вартаўнікоў пры дзверах міністэрстваў. Каму патрэбна спаленая агэнтура КДБ і куклаводы з Расеі?

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb