Палітыка

Бярозаўскі гарвыканкам: Выбары лепш, чым у Штатах!

14.08.2008 17:28

Юрась Губарэвіч, апазыцыйны кандыдат у дэпутаты зь Белаазёрску, высока ацэньвае свае шанцы на посьпех. А вось намесьнік старшыні Бярозаўскага гарвыканкаму па ідэалёгіі Яўген Тарасюк лічыць, што шанцы роўныя ва ўсіх кандыдатаў.


Юрась Губарэвіч разьлічвае на перамогу ў кампаніі:

“Інакш бы я не ішоў на гэтыя выбары, каб ня верыў у посьпех. Лічу, шмат будзе залежаць ад таго, як будзе праведзеная агітацыйная кампанія, колькі будзе рэальных магчымасьцяў сустракацца з выбарцамі, — перадусім у працоўных калектывах, распаўсюджваць інфармацыю, — карацей, магчымасьці, якіх мы ня мелі раней”.

Намесьнік старшыні Бярозаўскага гарвыканкаму па ідэалёгіі Яўген Тарасюк запэўніў: магчымасьці абсалютна ва ўсіх кандыдатаў — роўныя:

“Яны ўсе маюць у мяне аднолькавыя шанцы. Мая сёньня задача — выбары празрыстыя, дэмакратычныя, каб Радыё Свабода напісала, што выбары прайшлі лепш, чым у Штатах. Таму што там нельга за сто мэтраў падысьці да выбарчага ўчастку, калі ты ня выбарца. А мы пусьцім усіх на ўчасткі, каб усе паглядзелі і сказалі: ходзяць, хто хоча, і глядзяць, як праводзяцца выбары!”
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb