Што прымушае людзей эміграваць зь Беларусі: палітычны ціск ці эканамічныя праблемы? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.
А што тут рабіць? Мне 21 год, зкончу ўнівэр і паеду ў аграгародок "аддзячваць" дзяржаве за БЯСПЛАТНУЮ адукацыю за заробак у 300 тысячаў беларускіх рублёў. Далей выйду замуж за мясцовага трактарыста, які зарабляе не больш. Далей.... А што далей?!
думаю, што з'яжджаюць цяпер зь Беларусі людзі слабыя, бязвольныя, якія ня хочуць нешта рабіць для сябе, сваёй сям'і і краіны тут. бо гэта патрабуе высілкіў і часта не малых. І яны выбіраюць для сябе за лепшае жыць там, дзе нехта да гэтага зрабіў жыцьцё прывабным, заможным, камфортным. Бачыла шмат за мяжой беларусаў, якія зьехалі на ўладжаная жыцьцё. Вартыя жалю былі іх апраўданьні ад'езду. Разумею толькі тых сучасных уцекачоў зь Беларусі, каму тут пагражае фізычная расправа. я і мая сям'я добраахвотна ніколі ня з'едзем, толькі калі пад прымусам, хоць мелі шмат цікавых прапаноў, на якія заўсёды адказвала: "Зь Беларусі - толькі па этапу!"
Я ад сабе магу сказаць, што мы сорамна за сваю краіну і страшна ў яе вяртацца. Там замест людзей рабы, як фізічна так і духоўна. Сказаць Жыве Беларусь як так язык не падымаецца, таму што так жыць ім нельга.
Пры Лукашэнку ў беларусаў мала пэрспэктываў на Беларусі. Але без гэтых людзей, якія эмігравалі, пэрспэктываў у нашай краіны яшчэ меней...
Што за лухта: "з'яжджаюць цяпер зь Беларусі людзі слабыя, бязвольныя, якія ня хочуць нешта рабіць для сябе, сваёй сям'і і краіны..." Існуе нармальная свабода перамяшчэння: чалавек мае права выбіраць сабе краіну для жыцця. Не ўсе павінны быць змагарамі - людзі жывуць. штодзённа вырашаючы кучу праблем: здароўе, адукацыя, жытло: дзе вы бачылі "заможных і камфортных" беларусаў за мяжой? Укалваюць, як і ўсе, і за працу гэтую карыстаюцца звычайнымі дабротамі - адпаведнымі чалавечай годнасці. А паглядзіце на змагароў у Беларусі - пры ўсёй павазе, ім зубы няма на што ўставіць: так і прапагандуюць ідэі дэмакратыі, шамкаючы ці залатымі каронкамі свецячы. Вось і не хочацца людзям за такімі прапагандыстамі чамусці...
Глупая Бирюкова. Ей просто было надо познакомиться с мужиком в любом лондонском пабе. А так ей обязательно откажут в убежище. Слишком мелкая она рыбешка.
Кожны чалавек мае права жыць там дзе ён захоча, але гэта не павінна тычыцца запыту палітычнага прытулку. Бо гэта права таго, хто сапраўды мае палітычныя перакананьні з якімі небясьпечна знаходзіцца ў межах Беларусі. Але як атрымоўваецца на справе, нейкая асоба вырашыла зьехаць, яна ходзіць на розныя акцыі апазыцыі, робіць мудрагелістыя фотаздымкі, потым складае сабе легенду і атрымоўвае сабе статус з якім можа зноў вяртацца на вакацыі ў Беларусь. Адкуль вяртаецца і пачынае нахваліваць усё, што зроблена акупацыйнай уладай. На эміграцыі вельмі мала Беларусаў па духу, як мала іх і на Беларусі.Дарагая Jana, ніколі не кажыце ніколі, бо я таксама так заяўляў і таксама асуджаў тых, хто ўцёк. Але так сталася, што быў вымушаны як напісаў адзін беларускі журналіст "навастрыць лыжы на Захад". Але маё сумленьне перад Беларусамі чыстае, я застаўся Беларусам. Бог мне судзьдзя як і іншым!Беларусам быць цяжкая торба, і не кожнаму яна па сілам.Беларусы заставацеся і на эміграцыі Беларусамі па духу!БНР на эміграцыі, значыць мы на Радзіме!
Я з'ехаў ў 2000 годзе.Немагчыма больш было вытрымаць.Балела сэрца.Каб не з'ехаў то быў бы на сёння ў зямлі.10 гадоў астатніх ў Беларусі не меў працы.Бо баяліся мяне браць.Я адношу сябе да радзікалаў.Магчыма памятаеце 15 сакавіка 2000 года нёс партрэт Лукашэнкі пад назвай Шклоўскі Агурок.Сёння я б з турмы ня выляз за гэта.А апускацца ніжэй я немагу. Прабачце людзі дарагія.
Эміграцыя - гэта калі табе даюць магчымасьць пакарыстацца чужой свабодай і дабрабытам. Адабраўшы ўзамен -ўсё.
Vitaem da nas u Polacak (Ohio)http://www.polacak.org/ kali wi shukaetce u Americi mesta, priasjaitce da nas , maem newialitckuiu hatukalai tcarkwi , sotniu belarusau roznih hwaliau emigracii
Посмотрите историю 20века.Наиболее толковые люди убегали с колхозов любыми путями.Теперь то же самое.Потому что разумный человек понимает - не убежишь,ну и будешь всю жизнь рабом и все твои потомки - тоже.
дзіцятка ўсё якраз адваротна з Беларусі з'язжаюць моцныя, валявыя і здольныя людзі - коляр нацыі, каб раскрыць свае магчымасьці ў цывілізаваным сьвеце, а не слухаць галоднымі кожны вечар байкі прымітыўнага калгаснага старшыні. У Канадзе ёсьць адзін беларус міліярдэр,сярод нас эмігрантаў беларусаў толькі у ЭЗ некалькі дзесяткаў міліянэраў(не у беларускіх рублях), Дэклярацыя правоў чалавека ААН дае кожнаму чалавеку права з'ехаць куды ён хоча і там жыць,,, У беларусь таксама прыязжаюць жыць і працаваць розныя людзі з праблемных кропак планеты, але не надта доўга жывуць.Шкода канечне, што наша Бацькаўшчына ўжо два вякі зрабілася мачахай для беларусаў і за мяжою жывуць і працуюць 3 млн. беларусаў на іншыя нацыі.
Прывітаньне шаноўнаму Спадарству! Фармальна я – эканамічны эмігрант. Вымушаны быў зьехаць, бо ня ўстане ўжо быў пракарміць сям’ю. Дый “працягнуў” бы я яшчэ паўгады – год. Перасьледа наўпрост не было, але пагатоў, прыязджаючы ў Менск пачуваюся большым эмігрантам чымся тут. Слова роднага не пачуеш, адзін славянскі “базар”. У Нямеччыне мне хоць не загадваюць, як, пра што і якім варыянтам роднае мовы ліставацца. Так што, на жаль, чалавек, што лічыць сябе беларусам ёсць эмігрант, у якім бы месцы Зямное Кулі ён ня жыў.Да таго ж цяперашнія кіраўнікі ня ў стане захаваць Беларусі як краіны, бо, як і бальшыня апазіцыі, маюць цалкам савецкую сьвядомасьць і вельмі хворыя на рускі нацыянал-сацыялізм.Бачу выйсьце толькі ва ўзаемадапамозе і сумеснае працы, таксама як і адкрыцьці шэрагу разнастайных беларускіх праектаў тымі зь нас, хто можа гэта зрабіць. Трэба ствараць наш Глёбус і рабіць яго ўсё больш беларускім (я не пра Адама Глёбуса, канешне... ;-)).
Я палітычны эігрант апошняй хвалі,з Францыі.7 гадоў ужо.З 94-га году самастойным рашэньнем уступіў у сябры БНФ, каб змагацца за лепшую долю для беларусаў. І тады я вырашыў аддавацца барацьбе на колькі мяне хопіць. За сем гадоў было зроблена шмат - удзельнічаў практычна ва ўсіх палітычных акцыях у Мінску, не кажучы пра акцыі ў родным горадзе, тысячы пройдзеных квартэр ва ўсіх выбарчых кампаніях, затрыманьні, арэсты, пагрозы, ціск, штрафы. Але ў 2001-м я быў вымушаны з'ехаць з краіны, прычын і матывацый было шмат. І атрымаў я прытулак на законнай аснове ў першай інстанцыі.Ніколі не думаў і не марыў пра ад'езд з радзімы,але падкрэсліваю, што быў вымушаны.Мая асабістая думка, што кожны мае права вырашаць сам аб эміграцыі,але галоўным павінна быць законнасьць выезду і атрыманьне статусу ці палітычнага,ці працоўнага і самае галоўнае- заставацца Беларусам у сэрцы сваім.На вялікі жаль, бальшыня беларусаўідуць на падман,не маючы не права,не прычын,толькі каб застацца за мяжой.Яны ніколі не змагаліся за Беларусь, не цікавяцца справамі пра краіну і тут,галоўнае для іх - матэрыяльны бок,як кажуць, іх цікавіць толькі "каўбаса".Гэта ганебна.Для мяне матэрыяльнае не галоўнае,тут губляеш шмат - настальгія,не бачыш родных і сяброў,не адчуваеш пах сваёй зямлі, гэта цяжка,напрыклад,я не бачыў сваіх дачок больш сямі гадоў.Ўявіць можаце ? Галоўнае заўсёды заставацца чыстым і перад законам,і перад сваёй і перад той краіны, дзе табе далі прытулак, і беларусам заставацца да канца.Мо ёсць Беларусы ў Францыі - адгукніцеся:belvit@dbmail.com Віктар.
Да,правильно, что уезжают с Беларуси, потому что здесь заработки убогие, годами не растут, на которые можно коекак сводить концы с концами, на более оплачиваемую работу (по белорусским меркам) идёт отбор как в космонавты, и это не преувеличено - как в космонавты. И вообще, пока лука у власти, Беларусь всё больше неизбежно погружается в пропасть, как Россия ельциновской эпохи 1990-х гг., из которой будет очень сложно выбираться в случае, если вскоре всё же уберут луку.
За мяжою зараз знаходзіцца каля 5 мільёнаў беларусаў. У адных ЗША недзе ля 1 мільёна. І гэта ня вынік аднаго цяперашняга рэжыму, асноўная хваля эміграцыі адбылася у час 2-й Сусьветнай Вайны (Кастусь Акула "Змагарныя дарогі"). У той час імігравала каля 3 мільёнаў чалавек.