Тэма дня

Ці можна дыктатуру "адмыць" піярам?

06.08.2008 10:05

Брытанскі піяр-мэнэджар Тымаці Бэл падпісаў кантракт зь беларускім урадам. Ён бярэцца за паляпшэньне іміджу краіны ў сьвеце. Парады лорду Бэлу. ТЭМА ДНЯ.


Спадар Бэл удакладніў у інтэрвію БелаПАН, што будзе працаваць над паляпшэньнем іміджу Беларусі як краіны, а не Аляксандра Лукашэнкі.

Раней лорд Бэл казаў, што правядзе дзьве кампаніі – інфармацыйную і маркетынгавую. Мэта інфармацыйнай – “данесьці больш аб’ектыўнае ўяўленьне пра Беларусь у супрацьвагу таму, якое створанае ва ўсясьветных мэдыях”.

"Наперадзе сур'ёзная праца, каб гэта выправіць", — заявіў ён.

У інтэрвію замежным СМІ Тымаці Бэл казаў, што плянуе зарабіць на кантракце з афіцыйным Менскам мільёны.

ДЫСКУСІЯ НА “СВАБОДЗЕ”

Ці зможа ангельскі піяршчык палепшыць імідж Беларусі?

Ад чаго залежыць міжнародны імідж краіны? Ці магчыма чыста рэклямнымі сродкамі, шляхам піяру палепшыць рэпутацыю краіны бязь зьмены ўнутранай і зьнешняй палітыкі?

Бэл павучаў Тэтчэр і Піначэта

Бэл дапамагаў Маргарэт Тэтчэр перамагаць на выбарах і душыць страйк шахцёраў, паляпшаў імідж Піначэта. Яго лічаць блізкім сябрам Беразоўскага.

Гомель: “Мы — саромеемся саміх сябе!”

“Што трэба зрабіць, каб да Беларусі лепей ставіліся ў сьвеце?” На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.


С.Касьцян: Ураджай зьбяром высокі — вось гэта наш піяр

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян перакананы: калі Беларусь не “прапіярыць” сябе сама, ніхто ёй у гэтым не дапаможа:


А. Клінаў: “Давайце спачатку хоць межы адчынім”


Мастак Артур Клінаў часта прымае гасьцей з-за мяжы і кажа, што ў немалой ступені замежнікі зьдзіўленыя беларускай карцінкай — прынамсі яна лепшая, чым уяўляюць сабе Беларусь на Захадзе.

Станоўчая карцінка пра Беларусь будзе падавацца праз “фільтры”

Кіраўнік рэклямнага агенцтва “Starcom Mediavest Group” Пётр Папялушка прагназуе: імідж-праект кшталту прапанаванага лордам Бэлам – справа досыць тонкая і доўгатэрміновая.

В. Мазынскі: “Што: лорд Бэл верне нам бел-чырвона-белы сьцяг?”

Тэатральны рэжысэр Валер Мазынскі кажа, што для кіраўніцтва Беларусі папросту не існуе “прарока ў сваёй Айчыне”. Таму і наймаюцца замежныя місіі.


Лорд Бэл афіцыйна стаў імідж-мэйкерам Беларусі


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Васіль Горад:: Архангельск
06.08.2008 12:30

Глупства.Палепшыць можна толькі твар.А наша кіраўніцтва на захадзе не любяць за учынкі.З іміджам Беларусі(беларускага народу) усё ў парадку.


Імя:: sitz Горад:: Гародня
06.08.2008 13:04

Цікава было б даведацца пра саму тэхналёгію паляпшэньня іміджу.


Імя:: Фрабел.
06.08.2008 20:44

Ужо колькі гадоў Лукашэнка адмывае сябе сам, але не атрымліваецца, і вось, каб і надалей заставацца пры ўладзе, прыйшлося запрасіць прафэсіянала па адмываньні такіх асоб, якія чыняць чорныя справы. Але думаю, гэтага не атрымаецца, бо ніякім чынам ня вымыць людзкую памяць, і не адмые Бэл такога дыктатара, такое не адмываецца, такое толькі можна сьцерці...


Імя:: Безмятежный Горад:: из Минска
06.08.2008 21:49

Все возможно. О чем можно говорить, если исправили имидж даже Муаммару Каддафи. Теперь он в Европе считается уважаемым лидером ливийского государства. Благодаря имиджмейкерам весь цивилизованный мир простил ему все: 40-летнее "прямое народовластие", угнетение и изгнание десятков тысяч соплеменников, диктаторские замашки и даже терроризм. После проведенной работы этот товарищ стал въездным и желанным гостем любой страны ЕС, а с Ливии были сняты все обвинения и экономические санкции. Как не удивительно, но механизм прекрасно работает! Если сравнить того с нашим, то Лукашенко получится сентиментальным восточноевропейским президентом с характером эксцентричного парня из простой деревенской глубинки. "Имидж - все, тариф - ничто". Нужно учитывать, что за дело берется серьезная западная держава. Вот и думайте что это означает. Надо также заметить, что в стане белорусской оппозиции наблюдается ситуация полного регресса. Еще неизвестно кому нужен этот английский лорд.


Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
07.08.2008 07:51

Лорду трэба адкапаці ўсіх растрэляных без суда ў "iмя прэзыдэнта" і ажывіць іх. [...] паведаміце ягоны тэлефон і дзе жыве,хто ведае.


Імя:: Алесь СтральцоУ Горад:: Менск
07.08.2008 22:52

Спачатку за нашы грошы аплочваюцца "выступы" АМАПу, выбарчыя кам!с!!, КДБ ! Ко., папаУняюцца рахунк! У афшорах. Пасля за нашыя ж грошы БТ (! розныя ангельск!я лорды) гэтыя нечыстоты адмываюць. Па сутнасц! У спектакл!, як! мы вымушаны наз!раць ужо 14 год, н!чога не змян!лася.

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks