Грамадзтва

Вызначылі ўсіх пацярпелых і сьведкаў выбуху

05.08.2008 15:58

Міліцыя шукае сям'ю, якая была на месцы, дзе ўвечары 3 ліпеня знайшлі абясшкоджанае выбуховае прыстасаваньне. Пра гэта паведамляецца на сайце менскай міліцыі.

Разам з тым паведамляецца, што ўдалося вызначыць усіх пацярпелых і сьведкаў, якія знаходзіліся на месцы выбуху.

Падзеі адбываліся ў ноч з 3 на 4 ліпеня ў двух месцах. Месца, дзе адбыўся выбух, пазначана на схеме чырвоным колерам. А месца, дзе было знойдзена абясшкоджанае выбуховае прыстасаваньне — сінім колерам. 
Цяпер сьледзтва мае патрэбу ў інфармацыі пра сьведак, якія маглі знаходзіцца на другім месцы 3 ліпеня ў пэрыяд з 21.00 да 23.00. Асабліва цікавымі былі б для сьледзтва відэаматэрыялы, якія мае маладая сям'я: мужчына і жанчына ва ўзросьце 23—25 гадоў, зь якімі быў хлопчык гадоў 4—5. Мужчына — ростам прыкладна 178 см, сярэдняга целаскладу, валасы цёмныя, ня коратка стрыжаныя, апрануты ў сьветлую тэніску, цёмныя штаны. Жанчына — ростам прыкладна 170—175 см, хударлявая, валасы прамыя ніжэй за плечы, цёмна-карычневага колеру, рысы твару правільныя, была апранута ў цёмнае адзеньне. Хлопчык быў апрануты ў джынсавы гарнітурык і джынсавую кепку з казырком. Дзіця танцавала, а дарослыя здымалі яго на відэакамэру ці лічбавы фотаапарат.

Праваахоўныя органы просяць гэтую сям'ю адгукнуцца, перадаць здымкі ці паведаміць пра сябе праз тэлефон: 102; 227-02-21; 227-21-24; 8-029-356-02-02 (Velcom); 8-029-632-02-09 (Velcom); 8-029-851-67-60 (МТС).
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks