Палітыка

Два былыя палкоўнікі КДБ у калёніі

05.08.2008 11:55

Вайсковая калегія Вярхоўнага суду Беларусі прыгаварыла двух былых палкоўнікаў КДБ да 8 і 6 гадоў пазбаўленьня волі.


Былы начальнік упраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцью КДБ Міхаіл Міхалап атрымаў 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за махлярства, хабарніцтва, злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

А былы начальнік упраўленьня кадравай і ідэалягічнай працы КДБ Аляксандар Мяцеліца правядзе 6 гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму за махлярства, незаконнае набыцьцё і захоўваньне боепрыпасаў, падбухторваньне да дачы хабару, злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Litva
05.08.2008 15:40

Усё КДБ РБ татальна карумпаваная структура
пад кіраўніцтвам замежнікаў. Гэтыя два
"палкоўнікі", што селі, толькі крайнія, сама сістэма дзяржбясьпекі РБ пабудаваная на базе дасягнень сталінскага ЧК і НКВД ніколі не будзе бараніць канстытуцыю і народ Беларусі. Усіх іх трэба разагнаці і з нуля разбудоўваць службу нацыянальнай бясьпекі, падрыхтаваўшы некалькі соцен
фахоўцаў у выведоўчых навучальных цэнтрах
краін ЭЗ з найлепшых абітурыентаў унівэрсітэтаў Беларусі.
Пачытайця сайт КДБ РБ - усе яны беленькія і пушыстыя спадкаберцы сталінскага НКВД, дзе не растрэльвалі, не валаклі ў Сібір некалькі міліёнаў беларусаў...А іхні прыклад цяпер бальшавік паталягічны забойца Фелікс развешаны на сьценах канторы.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks