Грамадзтва

Алеся Зарамбюка дапыталі ў Шчучыне

01.08.2008 17:58

Алеся Зарамбюка з Мастоў выклікалі сёньня ў суседні Шчучын у міжраённы аддзел КДБ.

Яго дапыталі з нагоды выбуху ў Менску: дзе ён быў у ноч з 3 на 4 ліпеня, калі апошні раз езьдзіў у сталіцу, ці ёсьць у яго сябры, якія маюць выбухоўку або здатныя яе зрабіць? Яму таксама прапанавалі зьняць адбіткі пальцаў. Алесь Зарамбюк адмовіўся.

У Мастах ён кіруе выбарчай кампаніяй Зьмітра Кухляя з адзінага сьпісу АДС, які мае балятавацца ў Палату прадстаўнікоў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks