Эканоміка

"Урад прывучыў людзей, што цэны растуць"

23.07.2008 14:59

Экспартная пошліна на расейскую нафту, што пастаўляецца ў Беларусь, з 1 жніўня 2008 года складзе $166,1 за тону супраць існуючай цяпер $133,4 за тону.


Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту ў Расеі з 1 жніўня 2008 года падвышаецца да $495,9 за тону ад дзейснай зараз $398,1 за тону.

Пастанова аб зацьвярджэньні новых ставак мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты падпісаў 21 ліпеня 2008 года прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін.

Экспартная пошліна на сьветлыя нафтапрадукты з 1 жніўня 2008 года вырасьце з $280,5 да $346,4 за тону, на цёмныя нафтапрадукты - з $151,1 да $186,6 за тону.

Ці азначае гэты рост пошлінаў тое, што ў Беларусі будуць расьці цэны на нафтапрадукты? На гэтае пытаньне адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук.

«Безумоўна, будуць падвышацца. Бо гэта адлюстроўвае павялічэньне сусьветных цэнаў на нафту, а таксама зьмяншэньне розніцы паміж беларускімі і сусьветнымі цэнамі. Беларускі ўрад ужо прывучыў людзей да таго, што цэны на нафтапрадукты растуць, і што ў гэтым вінаваты не ўрад, а сусьветны рынак».

Яраслаў Раманчук лічыць, што падвышэньне пошліны амаль не паўплывае на рэнтабэльнасьць нафтаперапрацоўчых заводаў, бо ў Беларусі даўно дзейнічае схэма кампэнсацыі для давальцаў. «За гэта ўсё заплаціць беларускі падаткаплацельшчык», - адзначае эканаміст

Варта нагадаць, што З 23 ліпеня ў Беларусі павялічаны цэны на нафтапрадукты на ўнутраным рынку ў сярэднім на 5%.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks