Палітыка

Сацыял-дэмакраты могуць адмовіцца ад удзелу ў выбарах

18.07.2008 14:25

Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — партыя, якую ачольвае Станіслаў Шушкевіч, — можа адмовіцца ад удзелу ў парлямэнцкіх выбарах.


Пра гэта гаворыцца ў спэцыяльнай заяве выканкаму БСДГ:

“Працяг крывадушных паводзінаў улады i ЦВК не пакіне для нас іншага шляху, як адмовіцца ад удзелу ў фарсе, якому ўлада хоча надаць выгляд выбараў”, — адзначаецца ў дакумэнце.

Таксама тут гаворыцца, што БСДГ па ўзгадненьні зь іншымі дэмакратычнымі партыямі і няўрадавымі арганізацыямі ў належны тэрмін накіравала прапановы дзеля ўключэньня сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі. Але мясцовыя адміністрацыі не дапусьцілі ў выбаркамы многіх аўтарытэтных асобаў, здольных паўплываць на тое, каб выбары былі сумленнымі і справядлівымі.

Выканкам БСДГ лічыць: “Гэта, як і ранейшы адказ ЦВК разгледзець прапановы аб стварэньні ў межах дзейнага заканадаўства ўмоваў па справядлівым падліку галасоў выбаршчыкаў, нельга разглядаць iнакш, як чарговую падрыхтоўку да татальнай фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня ў інтарэсах сёньняшняй улады”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Сяржук
18.07.2008 15:18

Хопiць соплi ўжо смактаць. Якiя могуць быць выбары? Байкот злачыннаму рэжыму!!!


Імя:: Зьміцер.
18.07.2008 17:55

Адна справа адмовіцца ад выбарчага фарсу, другая справа байкатаваць дыктатарскія гульні!


Імя:: БР
28.07.2008 02:19

Учитывая, что шушкевичцам выдаётся по 2 тыс. долларов на 1 кандидата - хрен они будут бойкотировать

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks