У Алушце загінуў 26-гадовы беларус
17.07.2008 13:54
Пра гэта паведаміла прэсавая служба Міністэрства надзвычайных сытуацый Украіны.
Трагедыя адбылася ў Чорным моры на адлегласьці 500 мэтраў ад берагу. Водны матацыкл Yamaha, на якім на вялікай хуткасьці рухаўся беларус, сутыкнуўся зь яхтай “Анжаліка”. У выніку наступіла імгненная сьмерць.
Мясцовая міліцыя распачала сьледзтва.
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы