Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шукаюць грошы Мілінкевіча


Да 12 гадзіны панядзелка 21 ліпеня Аляксандар Мілінкевіч абавязаны падаць у Камітэт дзяржкантролю зьвесткі пра даходы і маёмасьць за 2005—2008 гады.


17 ліпеня лідэра незарэгістраванага руху “За свабоду” позвай выклікалі ў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю па Гарадзенскай вобласьці.

Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што гэтыя патрабаваньні маюць “выразны палітычны падтэкст”, паведамляе прэсавая служба палітыка.

Раней супрацоўнікі Камэту дзяржаўнага кантролю цікавіліся даходамі лідэра Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна, намесьніка кіраўніка Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, лідэра АГП Анатоля Лябедзькі і актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Зьмітра Бандарэнкі. Дэклярацыі пра свае прыбыткі таксама мусілі падаваць кіраўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак, сябры гэтай арганізацыі Тацяна Процька і Зьміцер Маркушэўскі, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі і праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

29 красавіка Аляксандар Лукашэнка даручыў старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянону Ломацю “узмацніць кантроль за прыбыткамі прафэсійных апазыцыянэраў”, “якія жывуць за кошт замежных сродкаў”. Гэта адбылося ў часе сумеснага паседжаньня палатаў Нацыянальнага сходу. Пытаньне прыбыткаў апазыцыі ўзьняў сябра Савету Рэспублікі Мікалай Чаргінец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG