Палітыка

А.Лябедзька: "Выбары стартавалі ў надзвычай складаных умовах"

16.07.2008 19:01

17 ліпеня прадстаўнікі дэмакратычных партый перададуць Генэральнаму пракурору Рыгору Васілевічу ліст з просьбай аб сустрэчы. Яны зьбіраюцца абмеркаваць сытуацыю ў краіне пад час сёлетніх выбараў.

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў зьбяруцца каля гарадзкой ратушы ў Менску а 10-й гадзіне і накіруюцца ў будынак Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
 
Зварот да Генэральнага пракурора падпісалі лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Партыі камуністаў Беларускай і БСДП (Грамада).

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька у інтэрвію Свабодзе заявіў:

“Мэта – яшчэ раз сканцэнтраваць увагу на існуючай праблеме: выбарчая кампанія стартавала, але яна стартавала ў надзвычай складаных умовах. Фон для кампаніі вельмі дрэнны. І на наш погляд, ёсьць падставы гаварыць пра парушэньне канстытуцыі, пра парушэньне правоў грамадзянаў, якія бяруць удзел у выбарчай кампаніі. І мы хацелі б сваю пазыцыю данесьці да Генэральнага пракурора, якія адказвае за бездакорнае выкананьне дзейнага заканадаўства. Таму мы хацелі б вырашыць пытаньне асабістай сустрэчы зь ім”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks