Культура

Пераможца “Амбасовішча” – гурт “Kalmary”

12.07.2008 13:53

У пятніцу позна ўвечары ў рэзыдэнцыі амэрыканскага пасла ў Беларусі ў Раўбічах завяршыўся чацьверты фэст беларускай музыкі “Амбасовішча”.

Пераможца вызначаўся шляхам галасаваньня. Госьці “Амбасовішча” яшчэ пры ўваходзе атрымалі бюлетэнь для галасаваньня і, нягледзячы на добры пачастунак, піва, віно, выбараў не байкатавалі і нават не праігнаравалі. Трэцяе месца заняў гурт "Tlusta lusta" з Горадні. На другім – "Джамбібум" зь Менскай вобласьці. Вядоўца “Амбасовішча” Алесь Круглякоў

“Нумар першы, пераможца нашага конкурсу, гэта 51 голас з 166. Джонатан, калі ласка, прачытайце:

“Kalmary”!!! Горад Бяроза”.

“Дзякуй, сябры, якія галасавалі за нас, і дзякуй “Амбасовішшчу”!


Гаспадар “Амбасовішча” Джонатан Мур:

“Гэта лэп-топ, партатыўны DVD. Дзякуй вялікі ўсім гасьцям і ўдзельнікам. Дзякуй ўсім, што вы прынялі ўдзел у галасаваньні, а не байкатавалі яго!”

Асаблівасьць сёлетняга “Амбасовішча” у тым, што калі раней традыцыйна прыяжджалі "раскручаныя" гурты, то цяпер для ўдзелу ў конкурсе арганізатары адбіралі малавядомыя гурты з усіх рэгіёнаў Беларусі. Спаборнічалі гурты "Індра" з Полацку, "Заточка" з Магілёва, "Джамбібум" зь Менску, "Кальмары" зь Бярозы, "Тлуста луста" з Горадні, "Глінтвэйн" з Гомелю. 

На фэстывалі выступілі і вядомыя гурты “Крама”, “Крамбамбуля”, “Маўзэр”. Удзельнік усіх чатырох “Амбасовішчаў” Лявон Волькі кажа:

“Гэта ўсё роўна фэстываль, ёсьць публіка, вельмі інтэлектуальная, прасунутая, цікавая. І, безумоўна, маладым музыкам вельмі істотна быць пачутымі. Гэта хоць і лякальны фэст, але вельмі прыемны для маладога выканаўцы, у якога наагул нічога пакуль няма. Мне падаецца, для маладых гэта вельмі важны, вельмі істотны фэстываль, набліжаецца нават да “Басовішча”.

Упершыню за чатырохгадовую гісторыю фэсту сёлета ў ім бралі ўдзел і амэрыканскія музыкі. На "Амбасовішча" прыехала амэрыканская каманда "Fox trio", якая сёньня выступае на сцэне Белдзяржфілярмоніі.

ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Мікола Горад:: Літва
12.07.2008 14:18

Віншуем арганізатара, музыкаў і гледачоў
з посьпехам фэсту і адсутнасьцю выбухаў. Спадзяемся, што ніхто не пападзе пад арышты чэкістаў.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks