Грамадзтва

Алеся Каліту прызналі годным да вайсковай службы

10.07.2008 11:21

Такое рашэньне сёньня прыняла Магілёўская абласная прызыўная камісія. Старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта паведаміў Свабодзе, што яму забаранілі прысутнічаць на паседжаньні прызыўной камісіі.


Старшыня камісіі Анатоль Глас запатрабаваў, каб Алесь пакінуў свой мабільны тэлефон у калідоры, а калі той запытаўся, зь якой прычыны, то старшыня камісіі абвазваў яго «сапляком» і выдаліў з памяшканьня. Рашэньне камісіі Алесь атрымаў пасьля завяршэньня паседжаньня. Ён прызнаны годным з нязначнымі абмежаваньнямі.

Алесь Каліта мае захворваньні, паводле якіх прызыўнікоў вызваляюць ад службу ў войску ў мірны час. Раней Магілёўская раённая камісія прызнала яго нягодным да службы з-за дэфэкту сэрца (анэўматычнае выпячваньне міжпрадсэрнай перагародкі памерам 16 мілімэтраў), але абласная камісія накіравала яго на дадатковае абсьледаваньне ў Цэнтральную вайскова-лекарскую камісію ў Менск.

Пасьля абсьледваньня там ступень дэфэкту сэрца была прызнаная істотна меншай -- 5 мілімэтраў.
Алесь Каліта зьбіраецца абскардзіць рашэньне абласной прызыўной камісіі і дыягназ Цэнтральнай вайскова-лекарскай камісіі ў пракуратаруры і судах
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: БР
10.07.2008 12:00

Малахольные какие-то нынче оппозиционеры пошли


Імя:: Renessaince Горад:: Mensk
10.07.2008 14:28

Розныя трапляюцца, чаму ж. Адзінкавы выпадк - не паказьнік.
Горш - тое, што пайшлі двайныя стандарты - адных з такімі захворваньнямі вызваляюць ад службы, іншых забіраюць.


Імя:: Беларускі ўкраінец Горад:: Мінск
10.07.2008 23:31

А не баяцца спадары армейцы, што "апазіцыйная армія" узбунтуецца са зброяй у руках?!

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb