Эканоміка

Расейскія алігархі чакаюць вялікай прыватызацыі ў Беларусі

26.06.2008 18:08

“Улады Беларусі пакуль не гатовыя да прыватызацыі асноўных галінаў сваёй эканомікі” – такое меркаваньне выказаў у інтэрвію газэце "Коммерсант" кіраўнік адной з буйнейшых расейскіх нафтавых кампаній "Лукойл" Вагіт Алекпераў.

“Але мы заўсёды гатовыя вярнуцца да гэтага пытаньня і пачаць лічыць эфэктыўнасьць набыткаў з улікам заканадаўчых актаў, якія будуць прынятыя ў межах гэтай прыватызацыі”, – дадаў ён.

Паводле Алекперава, “Лукойл” пакуль не вядзе перамоваў зь беларускімі ўладамі пра свой удзел у прыватызацыі прадпрыемстваў беларускага нафтахімічнага комплексу “Нафтан” і “Палімір” Паводле яго, акцыі абодвух прадпрыемстваў будуць прадавацца адным пакетам. 30 траўня прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі заявіў, што перамовы з патэнцыйнымі інвэстарамі наконт продажу акцый гэтых двух прадпрыемстваў працягваюцца.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Z VKL
26.06.2008 18:48

Наіменьш у Беларусі патрэбныя расейскія алігархі, бо гэтыя інвэстары азначаюць тэхналягічную адсталасьць і яшчэ адзін грабёж народу Беларусі расейцамі. Потым будзеце рабіць у Сібіры як пры Сталіне...
Чаму Беларусь Бог пакараў такімі кіраўнікамі і калі вы за розум возьмецеся?

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks