Эканоміка

Калі цана газу будзе большая за 140$...

26.06.2008 17:43

Цана на газ, вышэйшая за 140 даляраў за тысячу кубамэтраў, адаб'ецца на макраэканамічных паказчыках краіны – заявіў сёньня міністар эканомікі Мікалай Зайчанка.

Паводле міністра ў выпадку рэзкага падвышэньня цэнаў на энэрганосьбіты ў “зоне рызыкі” апынуцца 29% беларускіх прадпрыемстваў, рэнтабэльнасьць якіх складае ад 0 да 5%.

Міністар пацьвердзіў, што праект эканамічнага разьвіцьця на наступны год складзены ўрадам, зыходзячы з цаны на газ 140 даляраў. Паводле спадара Зайчанкі менавіта такая цана прагназавалася пры падпісаньні кантракту паміж “Белтрансгазам” і “Газпромам” ў сьнежні 2006 году.

Разам з тым міністар дадаў, што якой цана будзе насамрэч – невядома, бо перамоўны працэс працягваецца. Ён адмовіўся камэнтаваць нядаўнюю заяву пасла Расеі Аляксандра Сурыкава, паводле якога цана газу для Беларусі ў 2009 годзе складзе каля 200 даляраў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Мікола Горад:: Літва
26.06.2008 18:35

Трэба як найхучэй перайсьці на сусьветныя цэны на газ і нафту для Беларусі, тады скончыцца гэты бясконцы енк і канвульсіі, хучэй рэфармуеце сваю эканоміку, скончыць перапрадаваць газ, нафту ў ЭЗ і красьці міліярдамі даляраў. Ваш усенародна і пасьмяротна абраны старшыня РБ моцна дурыць усю Беларусь разам з сваімі саюзнысмі чэкістамі. На гэтых несусьветных цэнах пасецца толькі кіруючая кліка, вярхушка КДБ, МУС.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks