Грамадзтва

Гомель: канфіскавалі 675 перадвыбарчых улётак АДС

20.06.2008 19:01

У Навабеліцкім раёне Гомеля міліцыя затрымала сёньня грамадзкага актывіста, гісторыка Сьвятаслава Шапавалава.

Ён раздаваў улёткі, у якіх тлумачылася пазыцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў рэгіёну да будучых парлямэнцкіх выбараў. Прыводзіліся таксама лічбы яўкі выбарцаў на папярэдніх выбарах — паводле як афіцыйных зьвестак, так і высноваў назіральнікаў.

У пастарунку спадара Шапавалава трымалі тры гадзіны. У яго сканфіскавалі 675 улётак.

Супрацоўнік міліцыі Раманаў склаў на актывіста адміністрацыйны пратакол пра парушэньне артыкула 22.9, п.2 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях — “распаўсюд пэрыядычных друкаваных выданьняў без выходных зьвестак”.

Сьвятаслава Шапавалава папярэдзілі, каб чакаў позвы ў суд альбо ў райаддзел міліцыі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks