Грамадзтва

У Курапатах запаляць сьвечкі і памоляцца

29.05.2008 12:00

Сёньня а 18 гадзіне ва ўрочышчы Курапаты мае адбыцца акцыя ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Людзі запаляць сьвечкі і прачытаюць малітву.



Такія акцыі адбываюцца ў 29-ты дзень кожнага месяца, пачынаючы ад студзеня 2007 году.

Пачалі гэтыя акцыі сябры Грамадзкай ініцыятывы дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, цяпер актывісты мэмарыяльнай сэкцыі Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Традыцыйна актывісты  ўскладаюць кветкі на месцах масавых расстрэлаў людзей  -- у парку Чалюскінцаў, у Лошыцы, ва ўрочышчы Курапаты.  Сёньняшняя акцыя прымеркаваная да 20-ай гадавіны адкрыцьця праўды пра расстрэлы ў Курапатах.  
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks