Эканоміка

Што атрымае Расея ў абмен за танны газ?

23.05.2008 14:37

Расея магла б захаваць нізкія цэны на газ для Беларусі і выдаць ёй нізкапрацэнтныя пазыкі, калі Беларусь згодзіцца прадаць больш акцыяў сваіх прадпрыемстваў расейскім інвэстарам.

Пра гэта паведаміла агенцтву Ройтэрз неназваная крыніца ў расейскіх урадавых колах.

За беларуска-расейскімі перамовамі аб цане на газ пільна назіраюць у Эўропе, якая чвэрць свайго газу атрымлівае з Расеі. Дваццаць працэнтаў расейскіх газавых паставак транспартуюцца празь Беларусь, і беларуска-расейскія газавыя войны часам прыводзілі да перабояў у пастаўках.

Мяркуецца, што гэтая тэма будзе абмяркоўвацца падчас візыту расейскага прэм'ера Ўладзімера Пуціна ў Менск, дзе адбываецца сустрэча прэм'ер-міністраў краінаў СНД.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
23.05.2008 17:03

А калі б прадалі сваю Радзіму, то ўвогуле б дарэмна атрымалі права жыць па-расейску! За гэтым толькі і гойсаюць да нас усе гэтыя Затуліны, "невядомыя крыніцы", Пуцін і г.д.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks