Палітыка

Штрафы полацкім “маладафронтаўцам”: больш за мільён кожнаму

Salihorsk, 04Sep2007

20.05.2008 18:04

Затрыманых у райцэнтры Вушачы моладзевых актывістаў Кацярыну Салаўёву і Алеся Круткіна аштрафаваў мясцовы суд.


Кожны з дваіх маладафронтаўцаў мусіць выплаціць штраф памерам 30 базавых велічыняў, што складае адзін мільён 50 тысяч рублёў. Суд прызнаў Салаўёву і Круткіна вінаватымі ў парушэньні артыкула 22.9 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэньнях: згодна з пратаколамі, складзенымі ў пастарунку, моладзевыя актывісты распаўсюджвалі незарэгістраваную друкаваную прадукцыю — налепкі са словамі “Эўрапейская Беларусь” і “Полацак — горад наш!”

Дарэчы, пратаколы на Кацярыну Салаўёву і Алеся Круткіна складалі не міліцыянты, а загадчыца ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Вольга Карчэўская, якую адмыслова дзеля гэтага выклікалі з выканкаму ў райаддзел міліцыі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Кастусь Горад:: Ушачы
21.05.2008 18:05

"...сии, облечённые в белые одежды, кто они и откуда пришли?" (Откровение Иоанна Богослова, 7.13). Вось дакацілася хваля рэпрэсій і да нашага маленькага райцэнтру. Белыя строі маладафронтаўцаў - ненадзейная абарона ад жалезных іклаў ды зубоў бязьлітаснай дзяржаўнай машыны. Лепш бы Вольга Іванаўна выйшла, напрыклад, на школьны стадыён, што ў якой сотні мэтраў ад райвыканкама, ды пазмагалася б з густым і ліпкім адборным матам, які, бы смог, вісіць над футбольнай пляцоўкай, калі там гуляюць пяці- шасьціклясьнікі, ня кажучы ўжо пра маладзёнаў БРСМаўскага ўзросту. Мабыць, больш толку было б...

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks