Грамадзтва

Пэрформанс у Менску ў абарону недзяржаўных СМІ

16.05.2008 19:24

Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” правялі каля кінатэатру “Кастрычнік” у цэнтры Менску пэрформанс у абарону недзяржаўных СМІ.


Яны паставілі перад кінатэатрам вялізную скрыню з надпісам “БТ”, кожны заляпіў рот кавалкам газэты “Советская Белоруссия". Такім чынам яны выказалі пратэст супраць ілжы ў дзяржаўных газэтах і тэлебачаньні.

Каля кінатэатру “Кастрычнік” – месца адпачынку студэнтаў Палітэхнічнай акадэміі, да таго ж якраз скончыўся сэанс і людзі  пачалі выходзіць з кінатэатру. Прысутныя даволі станоўча паставіліся да пэрформансу, выказвалі сваю падтрымку, шмат хто пачаў кідаць у скрыню з надпісам “БТ” сьмецьце. У часе акцыі паблізу не было заўважана ніводнага міліцыянта.









 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: На муку
17.05.2008 15:08

Х-хе! Здорава! Фотаздымак яшчэ доўга па сеціве блукаць будзе)))

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ