Грамадзтва

Чакаецца суд над затрыманымі актывістамі “Бунта”

16.05.2008 10:06

Сябры незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Бунт” у судзе Цэнтральнага раёну Менску чакаюць 2 сваіх паплечнікаў Глеба і Зьмітра. Яны былі затрыманыя ўчора байцамі спэцназу міліцыі каля гандлёвага дому “На Нямізе”.


Разам з затрыманымі быў карэспандэнт газэты “Наша ніва” Яраслаў Сьцешык, якога пазьней адпусьцілі. Маладыя людзі праводзілі сярод мінакоў апытаньне, ці падобныя дыктатары адзін да аднаго

Паплечнікі хлопцаў паведамілі свабодзе, што паколькі тэлефонная сувязь з хлопцамі адсутнічае, яны будуць чакаць каля будынку суду.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Барацьбіт Горад:: Менск
16.05.2008 12:37

Ну як там хлопцы? Няўжо ніякіх зьвестак няма пра г.з. "суд"?


Імя:: Паплечнік
16.05.2008 15:35

Пакуль нічога не чуваць


Імя:: Сябры затрыманых
16.05.2008 19:08

Нарэшце пачаліся суды



Толькі ў 18:00 пачаліся суды над удзельнікамі учорашняй бунтаўскай акцыі.

У дадзены момант судзяць Яраслава Сцешыка, які працуе журналістам "Нашай Нівы". Бунтавец Глеб Курцоў чакае прысуду ў аўтазаку.

Затрыманага ўчора бунтаўца Зміцера Е. адпусцілі без складання пратакола. Магчыма, хлопца ўратавала пасведчанне "намеснік дырэктара" адной з вядомых менскіх фірмаў, што яны знайшлі ў асабістых рэчах. на фота - Яраслаў і Глеб - http://www.buntby.com/by/actions/2008/may/16/sud2/

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks