Палітыка

Лідзія Ярмошына адпачывае ў Эгіпце

14.05.2008 12:20

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына узяла кароткачасовы адпачынак і зараз знаходзіцца ў Эгіпце. Як вядома, ёй забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу і таму Ярмошына вымушана праводзіць адпачынак у іншых рэгіёнах.


Такі раньні водпуск зьвязаны з тым, што восеньню павінны адбыцца парлямэнцкія выбары, папярэдняя дата разглядаецца як 28 верасьня. Згодна з беларускім заканадаўствам, прэзыдэнцкі ўказ аб правядзеньні выбараў мусіць быць падпісаны не пазьней за тры месяцы да прызначанай даты выбараў.

Нагадаем, два гады таму Ярмошына абуралася – маўляў, другі год ежджу ў Турэччыну, паколькі Эўропа для мяне зачынена. “І я ад гэтага шалею, паміж іншым,” -- шчыра прызналася яна тады журналістам
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
14.05.2008 12:42

"Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына узяла кароткачасовы адпачынак і зараз знаходзіцца ў Эгіпце. Як вядома, ёй забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу і таму Ярмошына вымушана праводзіць адпачынак у іншых рэгіёнах."
Сапраўды як жыць!? Я вось усе свае жыцьце нічога акрамя Крыма у далекім дзяцінстве не бачыў. Не ашалеў пані Ярмошына.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks