Грамадзтва

Расеец Астроўскі: “Тут як у СССР — рука руку мые”

13.05.2008 17:26

Расейскаму бізнэсоўцу Сяргею Астроўскаму не ўдалося аспрэчыць прысуд, які вынесла яму месяц назад судзьдзя Тацяна Паўлючук з Цэнтральнага суду Менску. Нагадаем, канфлікт адбыўся 13 красавіка, калі аўтамабіль Астроўскага спынілі ў Менску супрацоўнікі ДАІ нібыта за перавышэньне хуткасьці. Расеец даводзіў, што беларускія міліцыянты нібыта вымагалі ў яго хабар і нават зьбілі, а потым сфальшавалі супроць яго абвінавачваньне ў брыдкаслоўі.
 
Адвакатка Вера Страмкоўская даводзіла ў судзе, што на працэсе над яе падабаронным у Цэнтральным судзе Менску не было сьведак, да таго ж Астроўскаму адмовілі ў адвакаце. Але судзьдзя Сяргей Хрыпач зьвярнуў увагу на іншае.
 
“Ён матываваў сваё рашэньне тым, што сам Астроўскі, калі яго прывезьлі ў суд, і раней — у пратаколе аб здарэньні прызнаў, што вінаваты”.
 
Між тым, паводле адвакаткі, Сяргей Астроўскі прызнаў сваю віну, толькі каб пазьбегнуць арышту ў менскай турме, дзе былі, паводле яго, “жудасныя ўмовы”. Таксама бізнэсовец спрабаваў пазьбегнуць вялікіх грашовых стратаў сваёй фірмы, якія б тая панесла празь ягоную адсутнасьць.
 
Сяргей Астроўскі сёньня знаходзіўся ў Нямеччыне па справах свайго бізнэсу. У тэлефоннай размове ён гэтак пракамэнтаваў адхіленьне сваёй скаргі:
 
“Я і не чакаў, што беларускі суд прыме рашэньне на маю карысьць. Бо прааналізаваў іх камэнтары, іх стаўленьне да гэтай справы. У сытуацыі, калі рука руку мые, гнілая ўся дзяржаўная сыстэма. Мы добра гэта ведаем па Савецкім Саюзе”.
 
Сяргей Астроўскі не выключае, што будзе зьвяртацца ў міжнародныя суды, каб “прыцягнуць дадатковую ўвагу да гэтай справы”. Пра Беларусь ён сказаў, што “больш сюды ніколі не прыедзе”.
 
У супрацоўнікаў ДАІ, якія спынілі расейца, свая вэрсія здарэньня. Паводле міліцыянтаў, бойку зь імі ў службовым аўтамабілі ўчыніў сам Сяргей Астроўскі. Рэчавы доказ — парваная кішэня службовай курткі ў супрацоўніка ДАІ.
 
Служба ўнутранай бясьпекі МУС праводзіла праверку заявы Сяргея Астроўскага і вырашыла, што ягоная скарга на дзеяньні супрацоўнікаў ДАІ не пацьверджаная фактамі.
 
Таксама Сяргей Астроўскі падаў скаргу на міліцыянтаў у пракуратуру Менску. Адказу пакуль няма.
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Baracbit
13.05.2008 18:51

Астроўскі,я не абараняю Лукашэнкаўскі рэжым,але паглядзі лепей на сваю Расею.У тваёй краіне НІКОЛІ не было свабоды,вы маскалі заўжды гнулі карак перад кімсьці ды шукалі вінаватага ў гэтым.Наш рэжым ды ваш-гэта адно й тоеж.

Імя:: Кірыла Ільніцкі Горад:: Менск
13.05.2008 19:50

Ну што за тэндэнцыйнае асьвятленьне? Узорнае падразьдзяленьне "Страла" (дзе зарплата далёка ня 200 мянтоўска-грузінскіх, і нават не 500 сярэднебеларускіх даляраў, а пра хабары ня можа нават ісьціся) у межах закону асадзіла хамаватага расейскага шавініста й правапарушальніка, а колькі вэрхалу пра прававую дзяржаву!пачытайце лепей ЖЖ Астроўскага, а потым адкажыце мне: 1.ці лаецца ён увесь час матам у штодзённым жыцьці? 2. ці добра ён ставіцца да суседзяў Расеі (латышоў, украінцаў, беларусаў)? 3. што для яго значаць правілы дарожнага руху й у якім стылі ён кіруе сваім аўта? Адказы відавочныя зь першых посьцінгаў. Потым, прыклады "рэформы ў Грузіі"... У нас гэтыя "новаўвядзеньні" (штраф праз банк і г.д.) дзейнічаюць ужо больш за 2 гады, але вы ў Празе напэўна ня ведаеце. У Грузіі нядаўна быў, маштаб хабарніцтва бачыў... таму проста прамаўчу. Я-далёка не прыхільнік рэжыму, але які пасьля гэтага ў мяне можа быць давер да "Свабоды"? Хлопцы, гэта стыль БТ.

Імя:: Кірыла Ільніцкі Горад:: Менск
13.05.2008 19:51

Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks